| Вернуться на исходную страницу

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

10 декабря 2020 г.

Закончыліся клопаты ў палях, і ўся ўвага сёння звернута на работу жывёлагадоўчай галіны.

Яе вынікі і паказчыкі напрамую залежаць ад умоваў, у якіх працуюць жывёлаводы. Як сельгаспрадпрыемствы падрыхтаваліся да працы зімой, прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу разам з карэспандэнтамі газеты “Перамога” высвятлялі ў час чарговага маніторынгу жывёлагадоўчых фермаў.

– Пры правядзенні маніторынгу нас найперш будзе цікавіць наяўнасць і стан пакояў для адпачынку работнікаў фермы, дзе б людзі маглі сагрэцца, выпіць гарачага чаю ў перапынках паміж працай, – адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. – У саміх кароўніках будзем звяртаць увагу на герметычнасць дзвярэй і вокнаў – гэта абавязковая ўмова для бяспечнай зімоўкі жывёлін і працы жывёлаводаў.

Малочнатаварная ферма “Парэчча” КСУП “Хвінявічы” – далёка не новы жывёлагадоўчы аб’ект, які саступае па камфорце комплексам-тысячнікам. Аднак нязменным тут з’яўляецца падтрыманне парадку, які пачынаецца з тэрыторыі фермы і захоўваецца ва ўсіх яе памяшканнях. “Бытоўка” для работнікаў фермы, размешчаная адасоблена, складаецца з некалькіх цёплых пакояў, у адным з іх стаіць канапа, стол, ёсць чайнік, мікрахвалевая печ і посуд.

У час экскурсіі па тэрыторыі фермы намеснік дырэктара КСУП “Хвінявічы” Іван Ступчык расказвае, што сёлета зроблена на ферме “Парэчча”.

З вясны тут сезон працавала брыгада зваршчыкаў. Драўляныя дзверы ў памяшканнях фермы былі заменены на металічныя, вокны – уцеплены полікарбанатам, таксама былі ўсталяваны шалі для ўзважвання жывёлін. У кароўніку і радзільным памяшканні памянялі сістэму водапаення. У адным з памяшканняў усталявана новая халадзільная камера для экстранных выпадкаў у летні час, а таксама пастэрызатар малака для цялят. Таксама будаўнічая брыгада зрабіла пляцоўку для захоўвання гною.

– Ферма “Парэчча” – не адзіная ў шэрагу добрых у КСУП “Хвінявічы”, парадак і спрыяльныя ўмовы для працы створаны на кожнай з фермаў, – падвёў вынік візіту Уладзімір Казак. – Таму што тут кіраўнікі падраздзяленняў і адміністрацыя прадпрыемства клапоцяцца, каб людзям было камфортна працаваць. Поспехі ў працы пачынаюцца з такіх простых рэчаў, як месца для адпачынку.

— Са станоўчага боку хацелася б адзначыць падрыхтоўку жывёлагадоўчых аб’ектаў у ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Войневічы”. У гэтых сельгаспрадпрыемствах традыцыйна клапоцяцца аб умовах працы і адпачынку работнікаў і дакладна разумеюць, што ўмовы працы, прыстойная заработная плата – адны з галоўных фактараў у атрыманні станоўчых вынікаў работы, — зазначыў Уладзімір Фёдаравіч.

Малочнатаварная ферма “Явар” КСУП “Вензавец” сустрэла інспектараў цішынёй і холадам. Па словах адной з работніц, усё кіраўніцтва сельскагаспадарчага аб’екта на бальнічным лісце. Калі казаць пра бытавыя ўмовы для работнікаў фермы, іх складана вызначыць як камфортныя і нават прымальныя.

Распачаты некалі рамонт у падсобным памяшканні спыніўся на тынкоўцы сценаў і ўсталяванні пластыкавых дзвярэй на ўваходзе. На месцы меркаванага пакоя для адпачынку – халоднае памяшканне з лавай і сталом.

Яшчэ больш сумная карціна ў памяшканнях, дзе ўтрымліваюцца жывёліны: няўцепленыя вокны, праз якія гуляе скразняк, драўляныя дзверы з сур’ёзнымі шчылінамі, некаторыя і зусім трымаюцца “на чэсным слове”.

У цялятніку, дзе не было цёплай вады, пры “мінусавой” тэмпературы навакольнага асяроддзя замерзла і халодная. У час прафсаюзнай інспекцыі ў галаве ўзнікае шмат пытанняў, на якія пакуль няма адказаў.

На ферме “Раготна” КСУП “Дварэц-Агра” будаўнічыя работы пачаліся яшчэ з лета. Аб’ём работы сапраўды вялікі, рамонт вядзе падрадная арганізацыя. За гэты час была выканана рэканструкцыя пляцоўкі для захоўвання гною на адным з кароўнікаў, на наступны год запланавана на другім. У трох памяшканнях і калідоры зроблены еўрарамонт, пакладзена плітка, адрамантавана столь.

У кароўніку драўляныя рамы з плёнкай замянілі на металічныя з полікарбанатам. Днямі павінен увайсці ў строй новы малочны блок, дзе сёлета ўсталявалі другі халадзільнік для малака.

Аднак ёсць рэчы, якія проста недахопамі не назавеш. Ужо практычна сярэдзіна снежня з маразамі і вятрамі, а бытавое памяшканне для работнікаў фермы толькі пачалі рамантаваць. Тэрміны скарэкціравала неспрыяльная эпідэміялагічная абстаноўка. Работы плануецца нямала: ад замены падлогі і столі – да тынкоўкі печы і сценаў, абсталявання душавога памяшкання. Будаўнікі спадзяюцца ўжо да новага года парадаваць жавёлаводаў наваселлем.

Тыднёвы маніторынг па гатоўнасці малочнатаварных фермаў да работы ў зімовы перыяд завяршыўся, і Уладзімір Казак падвёў яго вынікі: – Аб’езд малочнатаварных фермаў раёна паказаў, што пераважная большасць сельгаспрадпрыемстваў гатова да работы ў зімовы перыяд, створаны спрыяльныя ўмовы для працы людзей і ўтрымання жывёлін. На жаль, і ў гэтай сферы ёсць тыя, хто па нейкіх прычынах не паспеў або не захацеў сумленна падрыхтавацца да зімоўкі. Пастараемся пракантраляваць выпраўленне недахопаў, нагадаць і па магчымасці дапамагчы. Праз некаторы час маніторынг сельскагаспадарчых аб’ектаў, як і традыцыя ўзнагароджваць лепшых, прадоўжыцца.



Вернуться в раздел Новости

| Вернуться на исходную страницу