| Вернуться на исходную страницу

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

15 июля 2024 г.

 

Імі сталі вадзіцелі гаспадаркі Казімір Рысюк і Міхаіл Нагорны.

З паспяховым узяццем важнага рубяжа аграрыяў павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ААТ “Граніт-Агра”.

 

Віталій Тадэвушавіч уручыў перадавікам заслужаныя ўзнагароды.

 

– Невыпадкова чараду дасягненняў на жніве-2024 пачынаеце вы, паважаныя Казімір Браніслававіч і Міхаіл Іванавіч. Сапраўдныя прафесіяналы, кожны паказваеце высокія вынікі працы, праслаўляючы сваё прадпрыемства і раён, – адзначыў ён. – Жадаю вам не спыняцца на дасягнутым, сёлета пабіць свой уласны мінулагодні вынік. Пры гэтым не забывайце пра адказныя адносіны да справы і тэхніку бяспекі. Здароўя вам, добрага настрою і поспехаў у працы.

Уладзімір Казак узнагародзіў тысячнікаў прафсаюзнымі вымпеламі перадавікоў жніва, пажадаў добрага здароўя і выдатнага ўраджаю ўсім працаўнікам вёскі.

Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Андрэй Падліпскі далучыўся да віншаванняў і адзначыў вадзіцеляў за выніковую працу грашовымі прэміямі, прыемным дапаўненнем да якіх сталі падарункі ад прафсаюза гаспадаркі, кветкі і добрая песня ад мясцовых работнікаў культуры.

 

– Кожны год стараемся стаць першымі тысячнікамі, амаль заўсёды атрымліваецца, – дзеліцца Міхаіл Нагорны. – Каб вынік быў, трэба пастарацца, прыйсці раней, праверыць і абслужыць тэхніку. МАЗ-555 не новы, але надзейны, не падводзіць. Перавязу на ім сёлета яшчэ не адну тысячу тон. У полі з намі заўсёды добры настрой, які дапамагае працаваць.

– Надвор’е часам падводзіць, але мы ўпэўнена ідзём да сваёй мэты, – кажа Казімір Рысюк. – Узнагароды, вядома, гэта прыемна, але галоўнае – ураджай своечасова ўбраць і перавезці. Тыя гады з калегам бралі па 4 тысячы тон, спадзяёмся, сёлета не менш.

 

Наталля АВЯРЧУК

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости

| Вернуться на исходную страницу