| Вернуться на исходную страницу

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

12 августа 2024 г.

Сабраць хлеб своечасова, не страціўшы ніводнага зярнятка.

Гэту няпростую, але пасільную задачу рэалізуюць самаадданыя, працавітыя, дружныя аграрыі.

З пашанай да роднай зямлі, павагай да тэхнікі і адзін да аднаго, веданнем справы і гатоўнасцю прыйсці на дапамогу таварышу – толькі так працуюць героі новага часу, дзятлаўскія хлебаробы.

У КСУП “Хвінявічы” на ўборцы яравой пшаніцы з падсевам шматгадовых траў былі адначасова заняты самыя вопытныя і самыя маладыя механізатары. У зладжанай камандзе падышлі да справы з майстэрствам, напрацаваным дзесяцігоддзямі, і энергічнасцю, накіраванай на дасягненне высокіх вынікаў.

Для Анатоля Марука гэты сезон юбілейны, 35-ы ў КСУП “Хвінявічы”. 12 гадоў ён адпрацаваў на “Доне” і ўжо 23 – на вернай “Лідзе-1300”, якая за столькі гадоў стала роднай і дарагой, амаль як любімая жонка – слухаецца і не падводзіць.

– Калі б пасеваў было больш, мо ўсе і па тысячы ўзялі б, – заўважае ў размове Анатоль Яўгенавіч. – Ды і так грэх скардзіцца: ураджай някепскі, галоднымі не застанемся.

Самаадданая выніковая праца хлебароба была адзначана высокай дзяржаўнай узнагародай – медалём “За працоўныя заслугі”.

Разам з ім на “Лідзе” працуе адзін з самых вопытных памочнікаў камбайнера на Дзятлаўшчыне – вадзіцель КСУП “Хвінявічы” Мікалай Жынко. На пытанне, які сезон на жніве, мужчына адказвае жартам:

– Пасля дваццатага збіўся з ліку.

Расказвае, што ўборачная кампанія ў гаспадарцы ідзе актыўна і падбіраецца да свайго завяршэння. За сезон разам з напарнікам яны паспелі ўбраць жыта, трыцікале, пшаніцу і ячмень, засталіся зернебабовыя. Настрой рабочы, бадзёры, пазітыўны.

Іх малодшы калега Іван Ташлыкоў удзячны магчымасці папрацаваць поруч з тытанамі сельскай гаспадаркі. Робіць ён без памочніка, на новым GS-1218 Pro “Гомсельмаш”, аднак удзячны старэйшым калегам за навуку.

– Калі трэба, падкажуць і нават пакажуць, ніколі не адмовілі ў дапамозе, – расказвае Іван Іванавіч. – У іх заўжды ёсць чаму павучыцца. Удзячны за магчымасць атрымаць каштоўны вопыт, які праз гады сам перадам маладым аграрыям. Прыемна, што калектыў не стаіць на месцы, прыходзіць маладое папаўненне механізатараў і спецыялістаў.

Аляксей Скрундзь – самы малады з каманды, сёлета яму споўніўся 31 год. Больш за чвэрць жыцця ён за рулём камбайна, кожнае лета прыязджае на Дзятлаўшчыну, каб далучыцца да масавага жніва ў калектыве КСУП “Хвінявічы”.

– Каля шасці гадоў працаваў на “Лідзе-1300” і ўжо трэці сезон – на новым GS-1218 Pro, які атрымаў ад кіраўніцтва прадпрыемства, – расказвае Аляксей Уладзіміравіч. – Такая работа мне па душы, і зарабіць за сезон можна добра.

Наталля АВЯРЧУК

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости

| Вернуться на исходную страницу