Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах. Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
Нам даверана памяць. Тым, хто адстаяў мір і свабоду, прысвячаецца
07 мая 2025 г.
У рамках мерапрыемстваў па святкаванні 80 годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на Дзятлаўшчыне адбыўся патрыятычны аўтапрабег “1945-2025: памятаем! Ганарымся”.
Ушанаваць памяць герояў і землякоў, загінулых у гады ваеннага ліхалецця, ускласці вянкі і кветкі да мемарыялаў накіраваліся прадстаўнікі раённай улады, дэпутацкага корпусу, сілавых структур, працоўных калектываў, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і прафсаюза.
Калона аўтамабіляў, упрыгожаная дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, стартавала ад помніка Іосіфу Філідовічу ў Дзятлаве. У гады Вялікай Айчыннай вайны наш зямляк паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна і ўратаваў партызанскі шпіталь у лясах Ліпічанскай пушчы.
– Сёлетні год азнаменаваны 80-й гадавінай Вялікай Перамогі, – адкрыў аўтапрабег намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – Кожны з вас ведае, якой дарагой цаной яна нам дасталася: загінуў кожны трэці беларус. Гэта фактычна была палітыка генацыду, што пацвярджаюць гістарычныя звесткі. Тым не менш савецкаму народу ўдалося “зламаць хрыбет фашысцкай гідры”. Сёння мы народ-пераможца, і наша асноўная задача –захаваць памяць аб Вялікай Перамозе ў пакаленнях.
У знак глыбокай павагі і пашаны нашым продкам за мірнае неба Беларусі ўдзельнікі аўтапрабегу праехалі па Дзятлаўшчыне і наведалі сакральныя для жыхароў раёна памятныя месцы ў аграгарадках Вензавец і Дварэц, гарадскіх пасёлках Казлоўшчына і Наваельня, завяршыўшы сваё падарожжа каля абеліска Славы райцэнтра.
На кожным прыпынку памяць загінулых ушаноўвалі ўскладаннем вянкоў і кветак.
Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Алена Васкель, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”:
– Свята Перамогі мае вялікае значэнне для нашай краіны, работнікаў сацыяльнай абароны, жанчын. З павагай, пашанай і гонарам адзначаем гэту дату ўжо 80 гадоў. Каб не было Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, не было б цяпер квітнеючай Беларусі, нас, нашых блізкіх і ўсяго, што маем. Дзякуй за мір нашаму Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, дзякуй нашым дзядам, якія адстаялі свабоду і перамаглі фашызм.
Ілья Каваленка, адміністратар сетак Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы:
– Падобныя мерапрыемствы, на маю думку, вельмі важныя, паколькі яны не толькі спрыяюць захаванню памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, але і аб’ядноўваюць. Для гэтага важна ведаць гісторыю і тое, хто мы ёсць. Удзел у аўтапрабегу прымаю ўпершыню, але заўжды адгукаюся на прапановы далучыцца да грамадскіх спраў і мерапрыемстваў. У Дзень Перамогі таксама буду разам з калегамі прадстаўляць нашу ўстанову аховы здароўя.