7 мая на пасаду дырэктара заступіў Уладзімір Іосіфавіч Лашко.

Новага кіраўніка павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка і працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства.
– ААТ “Граніт-Агра” ў надзейных руках. Дзякуючы паслядоўнаму граматнаму кіраўніцтву і зладжанай рабоце каманды, яно паказвае пастаянны прагрэс, набірае абароты, умацоўвае матэрыяльную базу, набывае новую тэхніку. У тым ліку з вашым укладам Дзятлаўшчына сёння займае высоку сёмую пазіцыю ў вобласці па надоях. Упэўнены, што з прыходам новага, але блізкага да свайго роднага калектыву кіраўніка прадпрыемства тут будуць прадоўжаны лепшыя традыцыі, а метады работы, заснаваныя на вопыце папярэднікаў, прывядуць да найлепшага выніку, – адзначыў Віталій Тадэвушавіч.


Уладзімір Лашко нарадзіўся 11 ліпеня 1971 года ў вёсцы Еленка.
У 2023 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.
Увесь працоўны шлях яго звязаны з родным сельгаспрадпрыемствам – калгасам “Гвардыя”, а сёння – ААТ “Граніт-Агра”. У 1990 годзе тут ён пачынаў сваю працоўную дзейнасць шафёрам, з 1990 па 2016 гады працаваў на пасадах інжынера-механіка, загадчыка майстэрні.
З 2016 па 2024 год Уладзімір Іосіфавіч узначальваў свінагадоўчы комплекс “Варакомшчына” ААТ “Граніт-Агра”.
З 2024 па 2025 год працаваў намеснікам дырэктара прадпрыемства.
Наталля АВЯРЧУК