| Вернуться на исходную страницу

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

25 июня 2025 г.
Нам даверана памяць. Дзятлаўчане аб праекце “Цягнік Перамогі”
 

25 чэрвеня дэлегацыя Дзятлаўскага раёна пабывала ў горадзе Гродне і наведала мабільны музей “Цягнік Перамогі”.

Упершыню гэты гісторыка-асветніцкі грамадска-патрыятычны праект быў рэалізаваны Беларускай чыгункай сумесна з ААТ “Расійскія чыгуначныя дарогі” ў 2021 годзе, а ў год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне цягнік зноў курсіруе па Беларусі.

У Гродне ён спыніўся на два дні: 24-25  чэрвеня. У гэты час у жыхароў розных раёнаў Прынёмання была магчымасць наведаць інтэрактыўную экспазіцыю, размешчаную ў дзесяці тэматычных вагонах, кожны з якіх прысвечаны пэўнаму перыяду.

Дзякуючы мультымедыйнаму суправаджэнню і рэалістычным дэкарацыям, госці змаглі на 45 хвілін пагрузіцца ў атмасферу ваеннага ліхалецця і ўшанаваць памяць тых, хто сваімі мужнасцю і стойкасцю падарыў нам мірнае неба над галавой.

Нашы землякі падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Вольга Жэлезоўская, намеснік старшыні райвыканкама:

– На праекце я ўпершыню і вельмі ўражана, наколькі ўсё тут рэалістычна і цікава. Першая думка, якая ўзнікла ў вагоне: я ўдзячна, што мела магчымасць пабываць у “Цягніку Перамогі”. Мы бачым тут і боль, які адчувалі савецкія салдаты, і іх волю да Перамогі, і самая галоўная фраза: “Перамога будзе за намі!”, – лейтматывам “праходзіць” праз усе вагоны і экскурсію. У сэрцы нараджаецца глыбокі гонар, наколькі моцныя духам нашы салдаты, наколькі моцны наш народ і як важна цаніць Вялікую Перамогу, якую яны для нас заваявалі. Цудоўна, што існуюць такія праекты. Яны – магчымасць для маладога пакалення адчуць і заўжды цаніць тое, што маем, імкнуцца да шчаслівай будучыні.

Уладзімір Казак, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

– Вельмі эмацыянальны праект. Мяне ўразіла, наколькі ўсё праўдзіва і дакладна было адлюстравана ў экспазіцыях. Па-першае, вельмі шмат сапраўдных музейных экспанатаў – рэчаў ваеннага часу. Па-другое, кранае работа мастакоў, якія стваралі манекены: наколькі дакладна і глыбока праз міміку перададзены ўсе жахі, увесь трагізм, якія перажылі людзі ваеннага пакалення. Усё гэта гледачы ўспрымаюць як рэальнасць, бо ўзнікае ўражанне, што пераносішся ў той час, тое асяроддзе. Перажываеш, бо немагчыма на гэта глядзець раўнадушна, без эмоцый, думаю, убачанае надоўга застанецца ў памяці. Безумоўна, падобныя праекты патрэбны, каб перадаць факты гісторыі наступным пакаленням, людзям, якія, дай Бог, не пабачаць жахаў вайны, але ведаць аб ёй усім нам неабходна.

Ірына СТЫРНІК



Вернуться в раздел Новости

| Вернуться на исходную страницу