| Вернуться на исходную страницу

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

18 августа 2025 г.

 

Узяты новыя рубяжы жніва

Выніку ў тысячу тон намалочанага збожжа на жніве-2025 дасягнулі чатыры камбайнавыя экіпажы ААТ “Граніт-Агра”.

Павіншаваць іх у поле, дзе працуюць механізатары, прыехалі кіраўніцтва раёна і прадпрыемства, прафсаюзныя арганізацыі.

Пераможцы раённага спаборніцтва Уладзімір і Іван Чарняўскія, Андрэй Сёмуха і Сцяпан Кобзеў працуюць на ўборцы азімага трыцікале ва ўрочышчы Івязянка.

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка звярнуўся да іх са словамі віншавання.

– Усе, хто ўдзельнічае ў цяперашняй уборачнай кампаніі – героі бітвы за ўраджай, сапраўдныя малайцы.  Асабліва прыемна, што сёння ў ААТ “Граніт-Агра” адразу пяць экіпажаў-тысячнікаў. Аграрыі Дзятлаўшчыны ўпэўнена перасягнулі сярэдзіну кампаніі, наперадзе – уборка не менш ураджайных палеткаў, а значыць – колькасць лідараў вырасце. Перамога на жніве – вынік вашай зладжанай, добрасумленнай працы: добра падрыхтавалі тэхніку, працавалі, не марнуючы ні адной хвіліны, – адзначыў Віталій Тадэвушавіч і ўручыў узнагароды.

Словы віншавання хлебаробам Дзятлаўшчыны выказаў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён падкрэсліў, што ўсе лідары жніва адзначаны прафсаюзнымі ўзнагародамі.


Падзякавалі механізатарам за стабільна высокія вынікі на ўборачнай кампаніі дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Лашко і прафсаюзны лідар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Людміла Адамчык. Яны ўручылі аграрыям грашовыя прэміі і сертыфікаты.

Аналагічнымі ўзнагародамі былі адзначаны сямейны экіпаж Вадзіма і Ірыны Майсейчыкаў, а таксама каманда Аляксандра Майсейчыка і Арцёма Літвінскага, якія ўбіраюць азімы трыцікале ва ўрочышчы Навасёлкі.

Аграрыі падзякавалі гасцям за віншаванні і расказалі, як ідзе ўборачная кампанія.

Аляксандр Майсейчык і Арцём Літвінскі:


– Працуем актыўна, намалот і настрой – выдатныя! Сёлета ўжо ўбралі азімыя ячмень, рапс, наперадзе – уборка пшаніцы. Каравай будзе важкім. Усім работнікам жніўнай нівы жадаем здароўя, поспехаў і ўдачы. Каб тэхніка не ламалася, а заробкі былі дастойныя.

Вадзім і Ірына Майсейчыкі:

– Не першы сезон працуем сям’ёй, нам падабаецца разам. Спакойней сябе адчуваеш, калі побач родны чалавек. Прыемна, што кіраўніцтва раёна і нашай гаспадаркі наведалі нас з віншаваннямі. Сёлета артымалі новы камбайн КЗС-2124 “Гомсельмаш” з шырынёй захопу жаткі больш за 9 метраў – ёсць стымул старацца яшчэ лепш.  

Аб выніках кампаніі расказала галоўны аграном ААТ “Граніт-Агра” Алена Майсейчык:

– З кожным днём усё больш набліжаемся да фінішу. Закончылі ўборку зернебабовых культур, прыступілі да аўсу на плошчы 150 гектараў, засталося дамалаціць трыцікале і ўзяцца за азімую пшаніцу. Па завяршэнні гэтых работ зоймемся ўборкай збожжавых культур на насенне.

Наталля АВЯРЧУК

Па матэрыялах газеты "Перамога"

 



Вернуться в раздел Новости

| Вернуться на исходную страницу