Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

01 сентября 2016 г.
Свята яблыкаў у Жукоўшчыне

       Па традыцыі свята яблыкаў адкрылася тэатралізаваным нумарам ад мясцовых дзетак, якія падарылі прысутным прыемную песню і яблычны танец. Песенную эстафету перанялі прадстаўніцы фальклорнага песеннага калектыву з Казлоўшчыны “Зараначка”, Заўважу, што гэтыя жанчыны падрыхтавалі да свята не толькі песні, а і багаты “ўраджайны” нацюрморт з агародніны і яблычны пірог.

       Першым прывітаў гасцей на сваёй зямлі старшыня сельгасвытворчага кааператыву “Жукоўшчына”, ІванСвіб, які пажадаў удзельнікам вясковай эстафеты спартыўнай удачы і добрага настрою.

       Каманды сельгаскааператываў “Жукоўшчына”, “Граніт-Агра”, “Русь-Агра”, “Дварэц-Агра”, “Слава працы” і “Белагурна” занялістартавыяпазіцыі, а кампетэнтнае журы прыступіла да сваіх абавязкаў.

       На працяг ушасці этапаў спаборніцтваў камандам-удзельніцам належала сабраць ураджай яблыкаў, перанесці яго да месцапрызначэння свое асаблівым спосабам (без рук, “паравозікам”), дбайна захаваць частку ўраджаю на зіму, а з астатніх “зварыць”джэм, пабудаваць яблычную піраміду і, нарэшце, стварыць кругаварот яблыка ў камандзе.

       Цягам свята было весела і дзецям, і дарослым, і пажылымлюдзям, якія таксама прыйшлі адпачыць і падтрымаць сваю каманду. У прыгажэннем свята, як і заўсёды, сталі творы майстрых-рамеснікаў. Нароўні з прывезенымі батутам і дзіцячымі аўтамабіля міпапулярнасцю ў дзят выкарысталіся мясцовыя турнікі і спартыўныя снарады. Музычнае суправаджэнне свята стваралі работнікі культуры нашага раёна.

       Каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі ад раённага камітэта прафсаюза работнікай АПК і гаспадароў свята СВК “Жукоўшчына” атрымалі ўсе ўдзельнікі спаборніцтва “Сельская, вяселая эстафета”



Вернуться в раздел Новости