
Дятловская районная организация
Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса.
Главная цель профсоюза:
защита профессиональных, трудовых, социально - экономических прав и законных интересов членов профсоюза.
- Адрес : Гродненская область, г. Дятлово, ул. Чапаева 18/1 почтовый индекс 231471
- Телефоны:
- 8-01563-26-7-96
- 8-01563-21-6-53
- Факс : 8-01563-21-6-53
- E-mail : dyatlovo.rk.apk@mail.ru
- Сайт : www.dyatlovo-rk-apk.lepshy.by

-
Яны дапамагаюць карміць краіну. На Дзятлаўшчыне віншуюць камбайнераў-тысячнікаў
12 августа 2022 г.Открыть раздел Новости!Лепшыя камбайнеры і экіпажы ААТ “Граніт-Агра”, якія ўжо вызначыліся на сёлетнім жніве, прымалі віншаванні ад кіраўніка раёна, райкама прафсаюза АПК і раённай арганізацыі ГА «БРСМ».
– Дзятлаўшчына перасягнула 50-працэнтны рубеж ва ўборачнай кампаніі, ураджайнасць складае больш за 42 цэнтнеры з гектара, што значна лепш за мінулагоднія паказчыкі, – агучыў лічбы сёлетняга жніва старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – У лідарах па ўраджайнасці і намалоце – ААТ “Граніт-Агра” і СГФ “АграМілк”. Усімі гаспадаркамі раёна на сёння намалочана каля 30 тысяч тон збожжа, пры гэтым трэцяя частка ўраджаю – камбайнерамі вашай гаспадаркі “Граніт-Агра”. З асаблівай радасцю і гонарам – узнагароды лепшым з лепшых.
Дыпломы і грашовыя прэміі Андрэй Уладзіміравіч уручыў адразу сямі работнікам на жніве, якія перасягнулі па намалоце парог у 1000 тон зерня: гэта камбайнавыя экіпажы ў саставе Андрэя Гукіша і Андрэя Крамянёўскага, Уладзіміра і Івана Чарняўскіх, Аляксея Лашкоўскага і Аляксандра Раманко, а таксама камбайнер Уладзімір Гукіш.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак павіншаваў гранітаўцаў са стабільна высокімі вынікамі на жніве:
– З году ў год “Граніт-Агра” павышае планку і паказвае ўсім выдатны прыклад працавітасці і мэтанакіраванасці. У абласным спаборніцтве вашы работнікі таксама лепшыя. Дзякуй за плённую працу!
Ён адзначыў дыпломамі, вымпеламі і падарункамі лідараў абласнога спаборніцтва. Сярод іх – Уладзімір Гукіш на камбайне “Лексіён-580” і камбайнавы экіпаж Чарняўскіх на камбайне “Джон-Дзір-9640”.
Моладзевы камбайнавы экіпаж прымаў граматы за дасягненне высокіх паказчыкаў на жніве і падарункі ад раённага камітэта ГА «БРСМ», іх прывезла першы сакратар арганізацыі Кацярына Хілімончык.
Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур далучыўся да віншаванняў, пажадаў і надалей не збаўляць тэмп уборачнай кампаніі. Разам з адміністрацыяй гаспадаркі і прафсаюзным камітэтам ён уручыў грашовыя прэміі перадавікам жніва-2022.
Кветкі і добрыя песні хлебаробам падарылі работніцы Данілавіцкага дома культуры.
Наталля АВЯРЧУК
-
04.08.22
Першыя тысячнікі – у ААТ “Граніт-Агра”.
Першымі ў раёне тысячу тон зерня новага ўраджаю перавезлі вадзіцелі ААТ “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны і Аляксандр Бакей. 4 жніўня яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, дзе працуюць, і прафсаюзаў. Подробнее... -
04.08.22
Васіль Сцяпура: “Удзячны лёсу за людзей на жыццёвым шляху”.
Бывае, што нараджаецца чалавек у простай сям’і, але на жыццёвым шляху яму свеціць высокая зорка, і такая асоба выконвае сваё прызначэнне, аказваючы ўплыў на лёсы многіх людзей. Подробнее... -
29.07.22
Прафсаюзны лідар з квітнеючай душой.
У многіх арганізацыях і ўстановах працуюць людзі, якія, акрамя таго, што паспяхова выконваюць свае прафесійныя абавязкі, паспяваюць займацца не менш значнымі справамі. Подробнее... -
29.07.22
Профсоюзы провели мониторинг состояния условий и охраны труда в АПК Дятловского района.
Качественная организация работ по уборке зерновых и зернобобовых культур – первостепенная задача текущего момента, обозначенная Главой государства на селекторном совещании 26 июля 2022 года. Подробнее...