Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса



Дятловская районная профсоюзная организация
Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса.


Главная цель профсоюза:
защита профессиональных, трудовых, социально - экономических прав и законных интересов членов профсоюза.


  • Адрес : Гродненская область, г. Дятлово, ул. Чапаева 18/1 почтовый индекс 231471
  • Телефоны:
    • 8-01563-32-9-96
    • 8-01563-32-9-53
  • Факс : 8-01563-32-9-53
  • E-mail : dyatlovo.rk.apk@mail.ru
  • Сайт : www.dyatlovo-rk-apk.lepshy.by


БПМ составляет 447,64 рубля // Базовая ставка составляет 270 рублей // В Беларуси с 1 января пенсия исчисляется из заработка за последние 30 лет стажа // Минимальная заработная плата в Беларуси за пять лет выросла на 60% // В Беларуси введен дополнительный налоговый вычет для молодых специалистов //


  • Са святам, мудрыя людзі!

    02 октября 2025 г.
     
    Са святам, мудрыя людзі!

    У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны агеньчык, прысвечаны Дню пажылых людзей.

    На сустрэчу з кіраўніцтвам раёна былі запрошаны ветэраны працы арганізацый Дзятлаўшчыны сталі гонарам працоўных калектываў і прыкладам для маладых калег. Многія з іх і сёння ў страі.

     
     
     
     
     
    Павітаў заслужаных работнікаў і павіншаваў з адметнай датай старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:
     
     
     
     
    – У першы дзень кастрычніка мы традыцыйна адзначаем цудоўнае свята мудрых людзей, якія маюць свой жыццёвы вопыт і дзеляцца ім з маладымі. Сёння ў мяне ёсць унікальная магчымасць выказаць вам словы ўдзячнасці ад раённага выканаўчага камітэта. Гэты год адметны: сёлета Дзятлаўскі раён адзначае сваё 85-годдзе. За гэты час змяніліся чатыры пакаленні дзятлаўчан, і кожнае з іх мела свае жыццёвыя выпрабаванні. Нашы дзяды і прадзеды прайшлі ваеннае ліхалецце, на вашы плечы лягло аднаўленне эканомікі, развіццё прадпрыемстваў. Вы стваралі той фундамент, які мы сёння маем. Былі складаныя гады развалу Савецкага Саюза, станаўлення суверэннай Беларусі. Цяпер таксама не самыя простыя часы, аднак мы з кожным годам усё больш развіваемся, наша зямля становіцца прыгажэйшай длякуючы аснове, якая была закладзена старэйшымі пакаленнямі. Многія з вас ужо выгадавалі дзяцей, вы з’яўляецеся для іх прыкладам, а для свайго раёна – надзейным тылам і апорай. У дзень гэтага светлага свята хачу выказаць словы ўдзячнасці і пажадаць вам моцнага здароўя, прадуктыўнага даўгалецця, міру і дабра.
     
     
     
     
    Ад прафсаюзаў арганізацый і калектываў, у якіх  працавалі або працуюць, пенсіянеры атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі.
     
     
     
    Разам з вядучымі Чаславам Свібам і Марынай Лукіянец госці мерапрыемства жартавалі, спявалі любімыя песні і дзяліліся добрым настроем адзін з адным. Цёплая сустрэча за чаем прадоўжылася сумесным фатаграфаваннем на памяць і святочным канцэртам, музычныя паштоўкі да якога падрыхтавалі прафесійныя артысты раёна і аматары. Упрыгажэннем праграмы стала выступленне саміх віноўнікаў урачыстасці – народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”.
     
     

    Наталля АВЯРЧУК

    Па матэрыялах газеты Перамога

    Открыть раздел Новости!
  • 18.08.25 Узяты новыя рубяжы жніва.
    Выніку ў тысячу тон намалочанага збожжа на жніве-2025 дасягнулі чатыры камбайнавыя экіпажы ААТ “Граніт-Агра”. Павіншаваць іх у поле, дзе працуюць механізатары, прыехалі кіраўніцтва раёна і прадпрыемства, прафсаюзныя арганізацыі. Подробнее...
  • 15.08.25 Жніво: настрой на работу станоўчы.
    Плённа, актыўна і вынікова шчыруюць у жніўную пару работнікі КСУП “Войневічы”. На полі плошчай 45 гектараў адразу сем камбайнаў убіраюць азімую пшаніцу. Подробнее...
  • 13.08.25 Дапамагаюць родныя людзі і свая зямля.
    Масавае жніво на Дзятлаўшчыне перасягнула экватар. Нечаканых дажджоў стала менш, і аграрыі раёна задзейнічаюць усе рэсурсы, каб своечасова і без страт завяршыць уборачную кампанію. Подробнее...
  • 12.08.25 Хвала і пашана перадавікам жніва!.
    Адразу сямёра работнікаў ААТ “Граніт-Агра” дасягнулі высокіх вынікаў на ўборачнай кампаніі-2025. Яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна і Данілавіцкага сельвыканкама, прафсаюза і адміністрацыі сельгаспрадпрыемства. Подробнее...