Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
02 октября 2025 г.























У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны агеньчык, прысвечаны Дню пажылых людзей.
На сустрэчу з кіраўніцтвам раёна былі запрошаны ветэраны працы арганізацый Дзятлаўшчыны сталі гонарам працоўных калектываў і прыкладам для маладых калег. Многія з іх і сёння ў страі.

Павітаў заслужаных работнікаў і павіншаваў з адметнай датай старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– У першы дзень кастрычніка мы традыцыйна адзначаем цудоўнае свята мудрых людзей, якія маюць свой жыццёвы вопыт і дзеляцца ім з маладымі. Сёння ў мяне ёсць унікальная магчымасць выказаць вам словы ўдзячнасці ад раённага выканаўчага камітэта. Гэты год адметны: сёлета Дзятлаўскі раён адзначае сваё 85-годдзе. За гэты час змяніліся чатыры пакаленні дзятлаўчан, і кожнае з іх мела свае жыццёвыя выпрабаванні. Нашы дзяды і прадзеды прайшлі ваеннае ліхалецце, на вашы плечы лягло аднаўленне эканомікі, развіццё прадпрыемстваў. Вы стваралі той фундамент, які мы сёння маем. Былі складаныя гады развалу Савецкага Саюза, станаўлення суверэннай Беларусі. Цяпер таксама не самыя простыя часы, аднак мы з кожным годам усё больш развіваемся, наша зямля становіцца прыгажэйшай длякуючы аснове, якая была закладзена старэйшымі пакаленнямі. Многія з вас ужо выгадавалі дзяцей, вы з’яўляецеся для іх прыкладам, а для свайго раёна – надзейным тылам і апорай. У дзень гэтага светлага свята хачу выказаць словы ўдзячнасці і пажадаць вам моцнага здароўя, прадуктыўнага даўгалецця, міру і дабра.




Ад прафсаюзаў арганізацый і калектываў, у якіх працавалі або працуюць, пенсіянеры атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі.















Разам з вядучымі Чаславам Свібам і Марынай Лукіянец госці мерапрыемства жартавалі, спявалі любімыя песні і дзяліліся добрым настроем адзін з адным. Цёплая сустрэча за чаем прадоўжылася сумесным фатаграфаваннем на памяць і святочным канцэртам, музычныя паштоўкі да якога падрыхтавалі прафесійныя артысты раёна і аматары. Упрыгажэннем праграмы стала выступленне саміх віноўнікаў урачыстасці – народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”.






Наталля АВЯРЧУК
Па матэрыялах газеты Перамога
Вернуться в раздел Новости