Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
Адразу сямёра работнікаў ААТ “Граніт-Агра” дасягнулі высокіх вынікаў на ўборачнай кампаніі-2025. Яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна і Данілавіцкага сельвыканкама, прафсаюза і адміністрацыі сельгаспрадпрыемства.



Са словамі віншавання да аграрыяў звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Прыемна зноў наведаць ААТ “Граніт-Агра” з пачэснай місіяй узнагароджання лідараў жніва. Аграрыі Дзятлаўшчыны наблізіліся да экватара ўборачнай кампаніі з унушальнай колькасцю перадавікоў. Наперадзе яшчэ шмат работы і дасягненне новых вышыняў, чаму спрыяе добры ўраджай. Наступны тыдзень спрыяльнага надвор’я дазволіць нам мабілізавацца і да канца жніўня завяршыць жніво. А сёння хачу вас павіншаваць, падзякаваць за важкі ўклад у раённы каравай. Упэўнены, што яшчэ не раз будзем мець нагоду ўшаноўваць работнікаў вашага дружнага працавітага калектыву.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў заслужаныя ўзнагароды. Граматай абласной арганізацыі прафсаюза АПК быў адзначаны Дзмітрый Масейка, які паказаў лепшы ў раёне вынік на нарыхтоўцы кармоў. Рубяжа ў 2000 тон на перавозцы збожжа дасягнулі вадзіцелі Казімір Рысюк і Міхаіл Нагорны; першымі камбайнерамі-тысячнікамі ў ААТ “Граніт-Агра” сёлета сталі Уладзімір і Андрэй Гукішы, кожны ў асабістым заліку. Тысячу тон новага ўраджаю перавезлі Леанід Бутэнка, Яўгеній Хоміч, Анатоль Нагорны.





Да словаў віншавання далучыўся старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак:
– Ваша прадпрыемства – валаўтвараючае, і ад вашага выніку ў многім залежыць поспех усяго Дзятлаўскага раёна.

Павіншаваць маладых хлебаробаў прыехала першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

– Віншую вас з чарговай працоўнай перамогай. Вельмі радуе, што бацькоўская любоў да зямлі і аграрнай справы перадалася іх сынам, якія сёння таксама ў лідарах, – адзначыла яна, уручыла дыпломы і каштоўныя падарункі.


Таксама з віншаваннямі і падарункамі да першых камбайнераў-тысячнікаў звярнуўся старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч.



Ад душы павіншаваў лідараў жніва дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Лашко:

– Ганаруся вашымі працоўнымі подзвігамі, шчыра жадаю вам моцнага здароўя, каб тэхніка працавала эфектыўна і без паломак, а надвор’е спрыяла высокім дасягненням. Удачы, дабрабыту і ўсяго найлепшага вам!



Добрым дапаўненнем да букета віншаванняў сталі душэўныя песні.





Наталля АВЯРЧУК
Па матэрыялах гезеты "Перамога"
Вернуться в раздел Новости