Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
Масавае жніво на Дзятлаўшчыне перасягнула экватар. Нечаканых дажджоў стала менш, і аграрыі раёна задзейнічаюць усе рэсурсы, каб своечасова і без страт завяршыць уборачную кампанію.

На ўборцы азімай пшаніцы ў КСУП “Войневічы” задзейнічаны адразу шэсць камбайнаў і пяць грузавых аўтамабіляў. Палетак размяшчаецца за некалькі крокаў ад самога аграгарадка.



У гэтую пару сіл на работу хлебаробам надаюць гарачыя абеды, якімі іх кожны дзень кормяць клапатлівыя повары, а матывацыі і настрою – падтрымка родных людзей.

Гэта жніво юбілейнае, пятнаццатае для механізатара Дзмітрыя Сухецкага. Удалы працаўнік, тата пецярых дзяцей, працуе заўзята, бо яго падтрымлівае ўся вялікая сям’я:

– Дзеці змалку ведаюць сельскую працу, часта прыходзяць да мяне на поле ў час уборачнай.

Сёлета Дзмітрый Сяргеевіч атрымаў для работы новы камбайн КЗС-1218 “Палессе”, на якім ён ужо паспеў пакатаць свайго малодшага сына Германа.

– Добра, што малоцім побач з домам, ёсць магчымасць часцей бачыцца з сям’ёй, – кажа ён. – Увогуле, настрой на жніво бадзёры: на пачатку сезона крыху засумавалі, але цяпер ужо разагналіся. Пшаніца добра ідзе, наперадзе яшчэ ўраджайнае трыцікале. Думаю, тысячы паўтары нажну.

Дзмітрый Сухецкі верыць, што ў яго сям’і, дзе гадуюцца чацвёра сыноў, знойдзецца і прадаўжальнік яго справы хлебароба.

Толькі трэці год у Войневічах працуе камбайнерам Уладзімір Шалесны, тым не менш, мае вопыт у сельскай гаспадарцы даўжынёй у жыццё.

– У асноўны час я вадзіцель: на “ГАЗелі” дастаўляю людзей на работу і з работы, а ў гарачую пару дапамагаю аграрыям на жніве, – расказвае мужчына. – Настрой выдатны, бо адчуваю сябе ўдзельнікам грандыёзнага працэсу. Сваім пасільным укладам я таксама здабываю народны каравай.

Сёлета Уладзімір Адамавіч паспеў папрацаваць на ўборцы азімых жыта, ячменю, рапсу, цяпер, па яго словах, дружна “ўгрызаюцца” ў пшаніцу.

– Маем усё, каб камфортна працаваць: надзейны беларускі камбайн з кандыцыянерам і электронікай, гарачыя абеды, але галоўнае, што працуем побач з домам. Дзякуй кіраўніцтву КСУП “Войневічы” за тое, што выдзелілі мне жыллё ў аграгарадку, не трэба кожны дзень ездзіць у Лозкі.

Усім, хто працуе ў полі, хлебаробы КСУП “Войневічы” жадаюць самага галоўнага – моцнага здароўя і сухога надвор’я, каб важкі дзятлаўскі каравай быў сабраны хутка і ў поўным аб’ёме.
Наталля АВЯРЧУК
Па матэрыялах газеты "Перамога"
Вернуться в раздел Новости