Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

31 октября 2017 г.

       Дождж суботнім кірмашовым ранкам накрапваў, але разысціся не адважыўся. І дзякуй яму. І, безумоўна, велізарны дзякуй нашым сельгаспрадпрыемствам. Гаспадарчых клопатаў у іх на працягу года шмат, але на традыцыйны кірмаш прыехалі ўсе. І прадукцыю прывезлі, і свае дэкаратыўныя падворкі.

       Прадавалі на кірмашы многае: рознае зерне (ячмень, трыцікале, жыта, авёс, грэчку, проса, ільносемя, насенне алейнай рэдзькі), саджанцы пладовых дрэваў і кустоў, саджанцы дэкаратыўных дрэваў і кустоў, жывую рыбу (карпаў, карасёў, амураў, самоў, шчупакоў), мёд ды іншыя прадукты пчалярства, прыправы, вядома ж – агародніну (капусту, моркву, сталовыя буракі, цыбулю, часнок, перцы, бульбу). Былі ў продажы і прамысловыя тавары: камбікармы, крухмал, сыры, безалкагольныя напоі. Была экзотыка: імянныя лыжкі, ручкі. Былісаматужныя рамесніцкія вырабы.

       У час кірмашу праводзіўся конкурс на лепшы подворак. Конкурсная камісія на чале са старшынёю раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім прысудзіла першае месца КСУП “Хвінявічы”. Сельгаспрадапрыемства прывезла на продаж што вырасціла на палетках, і гадаванае на фермах дадала: трусоў, авечак, бараніну, ялавічыну.

       На другім месцы – ААТ “Граніт-Агра”. “Граніт” на кірмашы глядзеўся салідна, і дыму, смажачы шашлыкі ды іншую мясную смакату, даваў больш за іншыя падворкі. “Гранітаўскі” размах – што ў полі, што на кірмашы.

       Не змаглакамі сія вызначыцца, хто лепшы паміж двума прэтэндэнтамі на трэцяе прызавое месца і прыняла блізкае да саламонаварашэнне: прысудзіць два прызы.Гэтак трэцімісталі КСУП “Жукоўшчына” і КСУП “Русь-Агра”.

       Грашовыя падарункі ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК пераможцам конкурсу подворкаў ўручыў старшыня райкама Уладзімір Казак.



Вернуться в раздел Новости