Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

26 августа 2019 г.

Свята “Каравая”

     Напоўненае духмяным хлебным водарам і шчырымі ўсмешкамі вяскоўцаў, у Дварцы сустрэлі свята каравая.

     Яно стала чарговым пунктам у святочным маршруце раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім”.

      Як добрыя гаспадары, на дварэцкай зямлі гасцей сустрэлі караваем новага ўраджаю, які прэзентаваў старшыня Дварэцкага сельвыканкама Кастанцін Вінцукевіч. Ён павіншаваў са святам землякоў і павітаў гасцей мерапрыемства – старшыню раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака, першага сакратара Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыну Хілімончык, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталлю Калодка, намесніка начальніка аддзела Васіля Шыцько.

     Свята на дварэцкай зямлі стала добрай нагодай падзякаваць усім, хто здабываў сёлетні каравай. Прыемную місію ўручыць узнагароды ўзяў на сябе выконваючы абавязкі кіраўніка камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык.

     Грашовымі прэміямі ад КСУП “Дварэц-Агра” былі адзначаны лепшыя на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу: камбайнеры Аляксандр Кастусік (намалаціў 1309 тон збожжа), Вячаслаў Кастусік (1436 тон збожжа), сямейны камбайнавы экіпаж у складзе Андрэя і Сяргея Ляўкевічаў (1441 тона збожжа). Сярод вадзіцеляў, лепшых на жніве, – Дзмітрый Маліка (перавёз 1364 тоны), Васіль Жых (1502 тоны), Мікалай Мікшут (1744 тоны – і гэта лепшы вынік у нашым раёне!). Таксама былі ўзнагароджаны работнікі сушыльнай гаспадаркі.

     Уладзімір Казак адзначыў Падзякамі  раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу працаўнікоў гаспадаркі, якія зрабілі важкі ўклад у сёлетні каравай. Гэта галоўны аграном КСУП “Дварэц-Агра” Сяргей Лабар, загадчыца збожжасклада Алена Кець, механізатары Анатоль Апанасік і Віктар Фабішэўскі (адзначыліся на прэсаванні саломы).

     Падарункі працоўнай моладзі ад раённага камітэта ГА “БРСМ” прывезла Кацярына Хілімончык. Яна ўзнагародзіла лепшых маладых спецыялістаў гаспадаркі – эканаміста Ганну Якімчык, галоўнага заатэхніка Яўгена Сербіна, загадчыка майстэрні Андрэя Спасюка.

     На працягу мерапрыемства добры музычны настрой яго гасцям дарыў народны калектыў “Ятранка” і артысты Дзятлаўшчыны. Завяршылася свята выступленнем запрошанага цыганскага музычнага калектыву “Жемчуга” і дыскатэкай 90-х.

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости