Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

31 октября 2019 г.

Мы – разам! Такімі словамі закончыў клятву прафсаюзнага лідара Уладзімір Казак.

На дзявятай раённай справаздачна-выбарнай канферэнцыі ён абраны кіраўніком прафсаюзнай арганізацыі аграрыяў раёна на наступны тэрмін.

Справаздачна-выбарная канферэнцыя Дзятлаўскайраённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адбылася 31 кастрычніка.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак трымаў справаздачу аб праведзенай рабоце за пяцігадовы перыяд. Ён падрабязна спыніўся на тых накірунках працы, якія былі першачарговымі.

У цэнтры ўвагі райкама прафсаюза, яго прэзідыума былі пытанні арганізацыйнага і фінансавага ўмацавання прафсаюзнай арганізацыі, ажыццяўляўся грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, выкананнем правілаў і норм аховы працы, пытанні прадастаўлення дадатковых гарантый і льгот праз Пагадненне і калектыўныя дагаворы.

У спрэчках па дакладзе выступілі і падзяліліся вопытам работы Алена Зенчык (ААТ “Граніт-Агра”), Святлана Драб (КСУП “Белагурна”), Алена Кардаш (Новаяльнянскі КХП). Таксама выказаў свае меркаванні пра работу прафсаюза работнікаўАПК і пажаданні прафсаюзным лідарам ветэран працы Пётр Свіб.

У рабоце прафсаюзнай канферэнцыі прынялі ўдзел і выступілі  намеснік старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага  прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Талайка, старшыня Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Алізаровіч,старшыня Дзятлаўскага раённага аб’ яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў.Яны, а  таксама нановаабраны старшыня Уладзімір Казак выканалі прыемную місію – уручылі ўзнагароды актывістам прафсаюзнага руху, кіраўнікам тых прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, з якімі наладжана цеснае супрацоўніцтва.Сярод узнагароджаных – Марына Гайдук, Вольга Сухецкая, Яўген Рагойжа,Таісія Савіч, Людвіг Пякарскі, Вольга Максімава, Святлана Груша, Ірына Журская, Станіслаў Мазур, Віктар Адамчык, Мікалай Бубноўскі, Кацярына Хілімончык, Ігар Язэпаў, а таксама калектыў газеты “Перамога”.



Вернуться в раздел Новости