Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
Поўным ходам ідзе пасяўная ў раёне.
Аграрыі працуюць на падрыхтоўцы глебы, сяўбе ранніх яравых, унясенні мінеральных угнаенняў.
На палеткі КСУП “Вензавец” завітаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, каб павіншаваць з першай пасяўной гэтага года маладога механізатара Рамана Осіпава і ўручыць падарунак. Ён пажадаў хлопцу поспехаў, працоўных перамог, стаць прафесіяналам сваёй справы.
– Калі чалавек любіць справу, якой займаецца, гэта заўсёды прыносіць добрыя вынікі, – адзначыў Уладзімір Фёдаравіч.
Раман прыйшоў у гаспадарку пасля заканчэння Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці і ўжо добра зарэкамендаваў сябе. Па душы прыйшлася хлопцу праца на палях і мехдвары сельгаспрадпрыемства, наладзіліся добрыя ўзаемаадносіны ў калектыве. З калегамі яны працуюць зладжана, дапамагаюць адзін аднаму, вопытныя супрацоўнікі даюць карысныя парады.
– Хлопец выканае любую работу, не баіцца брацца за новую справу, нават калі маладому спецыялісту раней не даводзілася з ёй сустракацца, – гаворыць кіраўнік КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік.
У любым тэхналагічным працэсе са сваёй задачай Раман бездакорна спраўляецца, нягледзячы на напружаны графік. Трэба сказаць, што юнак пайшоў па слядах сваіх дзядоў, якія абодва працавалі ў механізацыі гаспадаркі.
Наперадзе ў Рамана Осіпава, як і ва ўсіх аграрыяў, насычаны сезон палявых работ.
Па матэрыялах газета "Перамога"
Вернуться в раздел Новости