Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

10 апреля 2021 г.

Патрыятычная акцыя “У памяці няма межаў”, прысвечаная міжнароднаму Дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў,  прайшла каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця”, які знаходзіцца на гарадскіх могілках.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Таварыства Чырвонага Крыжа”, ФПБ, прадстаўнікі працоўных калектываў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, ваеннага камісарыята, раённага Савета дэпутатаў і іншых арганізацый горада, вучні гарадскіх школ, духавенства.

 Вядучыя нагадалі гісторыю ўзнікнення Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў: менавіта ў гэты дзень вязні фашысцкага канцлагера Бухенвальд паднялі паўстанне, калі даведаліся пра набліжэнне саюзных войскаў. Разам у іх атрымалася перамагчы і выратавацца.

Да прысутных звярнуўся Аляксандр Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў:

‒ Больш за ўсё людзей загінула не на франтах, а ў лагерах смерці. Вязні канцлагераў, якія прайшлі страшны шлях рабскай працы, катаванняў і голаду, беражліва захоўваюць гэтую памяць і перадаюць яе падрастаючаму пакаленню, каб усе памяталі, якой цаной дасталася Вялікая Перамога. Жахі, якія прынёс нам фашызм, ніколі не павінны быць забытымі, каб людзі прыкладалі ўсе намаганні для захавання мірнага жыцця і чыстага неба над галавой.

 Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся і прадстаўнікі духавенства.

 Затым дзеці запалілі свечкі, і ўсе прысутныя ўшанавалі памяць аб загінулых хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да мемарыяла “Дзеці ліхалецця”.

 


 

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости