Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

12 мая 2023 г.

 Зладжаная работа на палях раёна залежыць ад старання аграрыяў.

  Штогод працоўнае спаборніцтва сярод удзельнікаў пасяўной кампаніі для механізатараў становіцца дадатковым стымулам у рабоце, а для прафсаюзаў – добрай нагодай заахвоціць адказных і працавітых хлебаробаў.

Менавіта з гэтай мэтай першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак наведалі ААТ “Граніт-Агра”,  каб уручыць дыпломы і грашовыя прэміі Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу механізатарам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур і на падрыхтоўцы глебы ў перыяд вясенняй пасяўной кампаніі.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі трактарысты-машыністы гаспадаркі Вадзім Майсейчык  і Дзмітрый Афанасік.

На адрас працаўнікоў палёў прагучала нямала добрых словаў.

– Наперадзе яшчэ шмат работы, – адзначыў Віталій Шулейка. – Але я ўпэўнены, што вам па плячы справіцца з любой пастаўленай задачай, што вы ўжо не аднойчы даказалі. Жадаю моцнага здароўя і дабрабыту, няхай ва ўсіх пачынаннях вам нязменна спадарожнічае поспех.

– Дзякуючы добрасумленнай працы і адказнаму стаўленню да сваіх прафесійных абавязкаў, вас добра ведаюць і цэняць не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне, – дадаў Уладзімір Казак. – Прыемна, што заслужаныя ўзнагароды мы ўручаем вам не ўпершыню. Упэўнены, што яшчэ не раз зазірну ў ААТ “Граніт-Агра” з гэтай ганаровай місіяй.

Кіраўнік гаспадаркі Станіслаў Мазур таксама далучыўся да віншаванняў. Ён  падкрэсліў важнасць выкананай механізатарамі работы, падзякаваў за адданасць роднай зямлі і адказную працу.

Вольга ЮШКЕВІЧ



Вернуться в раздел Новости