Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

24 мая 2023 г.

У Дзятлаўскім райвыканкаме прайшло падвядзенне вынікаў работы рэйдавай абласной групы па ахове працы, якая праводзіла маніторынг у арганізацыях і прадпрыемствах раёна.

Распачаў пасяджэнне старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік, які акрэсліў тэму і задачы праведзенай работы.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, кіраўнік групы Дзмітрый Гаравенка расказаў прысутным аб сітуацыі ў вобласці і адзначыў, што за бягучы перыяд адбылося 32 выпадкі цяжкага траўмавання, з іх 4 – са смяротным зыходам (у адной з будаўнічых арганізацый вобласці па віне вадзіцеля, прыватнай арганізацыі горада Гродна, Бераставіцкім раёне пры будаўніцтве малочнатаварнай фермы і на Дварэцкім ільнозаводзе).

 

 

Рэйдавая група ў нашым раёне працавала ў СГФ “АграМілк”, ТАА “РоданАграПол”, ААТ “Граніт-Агра”, Дзятлаўскім РУП ЖКГ, ТАА “Белтэрміз”, Дзятлаўскім раёне электрычных сетак, ДП “Гроднааблпаліва”, Цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый, ДТСААФ, спартыўнай школе, раённай бібліятэцы. Станоўча была адзначана работа па ахове працы ў ААТ “Граніт-Агра”,ТАА “Белтэрміз”,ДТСААФ, ДП “Гроднааблпаліва”. У астатніх арганізацыях маюцца некаторыя недапрацоўкі: няправільнае вядзенне адпаведнай дакументацыі, захоўванне ў аптэчках пратэрмінаваных медыкаментаў, невыкарыстанне работнікамі спецвопраткі, захоўванне інвентару ў неналежным месцы і іншае.

 

 

Вынікі пасяджэння падвёў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Ён адзначыў, што работа па ахове працы ў раёне вядзецца на належным узроўні і галоўная задача кіраўнікоў на прадпрыемствах і ў арганізацыях – прафілактыка траўматызму і недапушчэнне няшчасных выпадкаў.

 

 

Таццяна ГРЫЦУК

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Вернуться в раздел Новости