Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

01 августа 2023 г.
Уборачная кампанія на Дзятлаўшчыне набірае тэмпы, аднак ужо вызначаны лідары на нарыхтоўцы траў першага ўкосу.

 

Дыплом пераможцы абласнога спаборніцтва атрымаў трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Аляксей Скрундзь з вынікам 889 гектараў.

Каб павіншаваць яго і ўручыць заслужаную ўзнагароду, на поле, дзе працуе малады чалавек, прыехалі старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Хвінявічы” Вольга Максімава.

Аляксей Скрундзь працуе ў гаспадарцы толькі два гады, стараецца быць у ліку лепшых як на касьбе, так і на жніве. Ды і ўмовы для працы выдатныя: за час работы малады чалавек атрымаў новы трактар МТЗ-3322 з касілкай КМР-9, а таксама новы камбайн “Палессе”, на якім працуе другі сезон.

На ўборцы азімай пшаніцы камбайнер спраўляецца адзін, без памочніка, хоць гэта больш складана, аднак зарабіць можна больш, што не будзе лішнім для маладой сям’і Скрундзёў. З сельскай гаспадаркай ён знаёмы даўно: пачынаў працаваць пасля школы ў тагачасным калгасе “Рудаяварскі”, які затым увайшоў у састаў КСУП “Хвінявічы”. На жніве тры сезоны працаваў памочнікам у вопытнага камбайнера Аляксандра Касача на “Лідзе-1300”, спасцігаў азы і нюансы, каб нарэшце самому кіраваць вялікім сухапутным караблём.

– Падабаецца быць бліжэй да зямлі, мець дачыненне да хлеба – самага важнага на стале ў кожнага беларуса, – тлумачыць сваю любоў да справы Аляксей Уладзіміравіч.

Сёлета да ўборкі збожжавых культур пасля рапсу ён прыступіў крыху пазней за калег, таму галоўныя дасягненні яшчэ наперадзе. Малады камбайнер не сумняваецца, што на ўборцы атрымаецца не горш, чым на касьбе: ён ужо паставіў сабе задачу ўвайсці ў тройку лідараў і, нягледзячы на сюрпрызы надвор’я, намалаціць сваю тысячу.

Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости