Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

15 августа 2023 г.
 

Уборачная кампанія на Дзятлаўшчыне нарошчвае тэмпы, у шэрагу гаспадарак раёна вызначыліся тысячнікі на малацьбе і перавозцы збожжа новага ўраджаю.

З важкім дасягненнем павіншавалі іх старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня райкама прафсаюза АПК Уладзімір Казак, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

У ААТ “Граніт-Агра” першым 1000 тон на жніве-2023 намалаціў моладзевы экіпаж у саставе старшага камбайнера Андрэя Гукіша і камбайнера Андрэя Крамянеўскага. Маладыя людзі сталі пераможцамі адразу ў трох намінацыях: раённым спаборніцтве на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур 2023 года сярод моладзевых экіпажаў, абласным і раённым прафсаюзных спаборніцтвах на камбайнах “Lexion-580”.

– Вельмі прыемна, што сёлета першая тысяча тон новага ўраджаю – на рахунку маладой перспектыўнай каманды, – заўважыў Андрэй Садоўскі. – Узрошчаныя на традыцыях лепшых аграрыяў, сёлета вы пераўзышлі вынік старэйшых, больш вопытных таварышаў, паказалі, што ў сельскай гаспадаркі раёна ёсць будучыня.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў узнагароды перадавікам і пажадаў на сёлетнім жніве дадаць да раённага каравая не менш як дзве тысячы тон. У дапаўненне да ўзнагарод Уладзімір Казак адзначыў камбайнераў вымпеламі “Лідар жніва”, якія зоймуць пачэснае месца ў кабіне сельгасмашын. Ён пажадаў хлебаробам найвышэйшых вынікаў на ўборцы, задавальнення ад працы і дастойных заробкаў.

Кацярына Хілімончык узнагародзіла моладзевы экіпаж дыпломамі пераможцаў спаборніцтва і падарункамі з пажаданнямі стаць лідарамі на абласным узроўні. Да віншавання далучыўся кіраўнік гаспадаркі Станіслаў Мазур і прафсаюзны камітэт ААТ “Граніт-Агра”. Яны пажадалі маладым людзям дасягнуць мінулагодняга выніка і пераўзысці яго.

Аналагічнымі ўзнагародамі абласнога і раённага спаборніцтваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі адзначыў яшчэ адзін экіпаж-тысячнік гаспадаркі – Аляксея Лашкоўскага і Аляксандра Раманко.

 

У лідарах сёлетняга жніва ў раёне – адзін з самых вопытных і тытулаваных механізатараў ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Гукіш. Старшыня райвыканкама павіншаваў яго з дасягненнем першага рубяжа і адзначыў, што, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, прафесіяналізм і вопыт даюць добры плён.

Тое, што саступіў лідарскія пазіцыі ў сваёй падгрупе сыну, выклікае ва Уладзіміра Іванавіча пачуццё гонару:

– Гэта ўборачная кампанія для мяне 36-я, 18 гадоў працую на “Лексіёне”. Рады, што ў лідарах жніва мой сын, які пераняў любоў да сельскай гаспадаркі і тэхнікі. У ААТ “Граніт-Агра” шмат выдатных, працавітых, выніковых камбайнераў і вадзіцеляў, хочацца, каб усе яны дасягнулі прызавых месцаў, атрымалі ўзнагароды за старанную працу.

 

У КСУП “Жукоўшчына” віншаванні ад старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага і кіраўніка гаспадаркі  Васіля Алесюка прымаў камбайнавы экіпаж Аляксандра Аўцынава і Арцёма Фурса – пераможцы раённых і абласных прафсаюзных спаборніцтваў на ўборцы.

Першым у раёне маладым вадзіцелем, які перавёз 1000 тон збожжа новага ўраджаю, стаў вадзіцель Дзмітрый Бяляўскі з КСУП “Войневічы”. З перамогай яго павіншавала Кацярына Хілімончык. Віншаванні з першай “тысячай” ад прафсаюзаў і кіраўніцтва гаспадаркі прымалі і яго старэйшыя таварышы – вадзіцелі МАЗаў Мікалай Мішчык і Андрэй Сідэнка.

 

Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости