Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Здзіслаў Пікула разам з дзятлаўчанамі падзякавалі Богу за добры ўраджай і асвяцілі хлеб 2023 года.
Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў жыхароў раёна са святам, выказаў словы ўдзячнасці хлебаробам Дзятлаўшчыны:
Ад імя ўсіх удзельнікаў сёлетняга жніва духмяны каравай кіраўніку раёна ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка.
Таксама каравай з лічбамі сёлетняга ўраджаю ад кіраўніцтва раёна атрымаў кіраўнік кожнага сельгаспрадпрыемства: ААТ “Граніт-Агра” – 13 511 тон зерня (Станіслаў Мазур), СГФ “АграМілк” – 9943 тоны (Аляксандр Грынкевіч), ААТ “Дварэц-Агра” – 7082 тоны (Аляксандр Лесюкоў), КСУП “Войневічы” – 6023 тоны (Сяргей Францішчык), ТАА “РоданАграПол” – 5989 тон, ТАА “РоданАгра” – 5678 тон (Пётр Роўба), КСУП “Жукоўшчына” – 2733 тоны (Васіль Алясюк), КСУП “Хвінявічы” – 2727 тон (Мікалай Бубноўскі).
Андрэй Садоўскі ўзнагародзіў пераможцаў раённых спаборніцтваў на пасяўной кампаніі, уборцы ўраджаю, якія паказалі высокі вынік, пры гэтым не дапусцілі парушэнняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы.
Пераможцы раённых спаборніцтваў на вясенніх палявых работах у 2023 годзе сярод прадпрыемстваў размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – ААТ “Граніт-Агра” (дырэктарСтаніслаў Мазур, галоўны аграном Алена Майсейчык, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі), 2 месца – ААТ “Дварэц-Агра” (дырэктар Аляксандр Лесюкоў, галоўны інжынер Канстанцін Вінцукевіч), 3 месца – КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, намеснік дырэктара Аляксандр Лахач, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі).
З заканчэннем уборачнай кампаніі аграрыяў раёна павіншавала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:
– Добры ўраджай вырасціць і сабраць вельмі няпроста. Дзякуючы мудрасці кіраўнікоў, творчасці нашых спецыялістаў і зладжанай рабоце ўсіх, хто ўдзельнічаў ва ўборачнай кампаніі, мы дасягнулі добрага выніку. Хлебаробы, дзякуй вам за працу! Жадаю вам міру, дабра, здароўя і ўсяго самага найлепшага.
Кацярына Уладзіміраўна ўручыла ўзнагароды раённага спаборніцтва на ўборцы рапсу, зерневых і зернебабовых культур сярод моладзевых экіпажаў і маладых вадзіцеляў, аграномаў і інжынераў, занятых на жніве-2023.
Павіншавалі прысутных са святам і адзначылі лепшых хлебаробаў прафсаюзнымі дыпломамі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
Дыпломам Гродзенскага аблвыканкама за 1 месца па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2022 годзе з прысваеннем звання “Узорная арганізацыя Гродзенскай вобласці па ахове працы” быў адзначаны калектыў КСУП “Хвінявічы”.
У межах святкавання раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2023” прайшлі тэматычныя конкурсы. Лепшымі ў вырабе і афармленні дажынкавага снапа, а таксама каравая сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”, гаспадарамі лепшага сельскагаспадарчага падворка сталі работнікі КСУП “Хвінявічы”. Дыпломы пераможцам уручыў Віталій Шулейка, грашовыя прэміі будуць пералічаны на рахунак прадпрыемстваў.
Раённае свята “Дажынак” наведалі артысты беларускай эстрады Сяргей Славянскі, Вольга Любавіна, Ірына Дарафеева, шоу-балет “Феерыя”, якія падарылі гасцям свята свае лепшыя песні. Дзятлаўчане аддзячылі іх духмянымі караваямі новага ўраджаю.
Наталля АВЯРЧУК
Вернуться в раздел Новости