Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

23 сентября 2023 г.
Шчыра запрашаем на дзятлаўскі падворак!

У межах святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” адбыўся “Кірмаш святаў” – прэзентацыя падворкаў кожнага з раёнаў вобласці.

 

Сёлета тэматычная пляцоўка Дзятлаўшчыны была прысвечана лёну, які паспяхова вырошчваецца ў раёне і перапрацоўваецца Дварэцкім ільнозаводам.

 

Гасцей зацікавілі дзятлаўскім аўтэнтычным каларытам, народнымі песнямі ў выкананні гурта “Мара” і артыстаў раёна.

 

 

 

Разам з дэлегацыяй вобласці гасцінны дзятлаўскі падворак наведаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Для гасцей свята ладзіліся выстава і дэгустацыя ад прадпрыемстваў раёна – Дзятлаўскага лясгаса, лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, Дзятлаўскіх філіялаў ААТ “Молочный Мир” і Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 Святочнае шэсце ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу ў Зэльве

Сабраўшыся ў святочную яркую калону на вуліцы Перамогі, удзельнікі шэсця – кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты агранамічных службаў, механізатары і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, словам, усе, хто ўнёс свой пасільны ўклад у агульны каравай, накіраваліся да галоўнай сцэны свята, усталяванай на цэнтральнай плошчы.

 Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости