Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

14 октября 2023 г.
Для вас, дарагія матулі!

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылося раённае свята-шанаванне матуляў, работніц арганізацый і прадпрыемстваў.

Павіншаваць іх прыйшло кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, а таксама прафсаюзныя лідары. Абаяльныя дзятлаўчанкі сабраліся ва ўтульнай зале за кубачкам чаю, каб на пару гадзін пакінуць важныя справы, клопаты і перажыванні, акунуцца ў атмасферу свята, проста адпачыць душой.

Словы віншавання жанчынам з нагоды Дня маці адрасаваў Андрэй Садоўскі:

– Паважаныя жанчыны, прыміце самыя шчырыя віншаванні са святамі – Днём маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Дзякуючы гэтай даце мы ўсведамляем місію самой жанчыны, якая нараджае і выхоўвае дзяцей, аберагае дамашні ачаг, дзякуючы жанчынам захоўваюцца сямейныя традыцыі. Сёння я рады вітаць у гэтай святочнай зале не проста жанчын, а жанчын-працаўніц і матуляў нашага раёна, якія праслаўляюць яго сваёй дзейнасцю. Яны сумленна выконваюць свае абавязкі, з’яўляюцца выдатнымі работніцамі і кіраўнікамі.

Мы ганарымся тым, што ў нашым раёне 310 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца каля 1000 дзяцей, 49 матуляў узнагароджаны ордэнам Маці. Усе мы дарослыя людзі, але бязмежна любім сваіх матуляў, гэта сувязь на ўсё жыццё. Ад імя кіраўніцтва раёна хочацца пажадаць вам у гэты светлы дзень моцнага здароўя, сямейнага дастатку, міру і дабра. Каб родныя акружалі вас любоўю і клопатам. Каб у вас заўжды была нагода ганарыцца сваімі дзецьмі. Са святам! З Днём маці!

Ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў кожная госця мерапрыемства атрымала на памяць кветкавую кампазіцыю.

Далучыўся да пажаданняў і ўручыў падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу яе старшыня Уладзімір Казак, матуляў сферы адукацыі павіншавала старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова.

\

Наталля АВЯРЧУК

По материалам газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости