Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

18 октября 2023 г.

Сёння ў Гродне адбыўся ўрачысты прыём ад імя старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Караніка, прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові.

 

На свята былі запрошаны шматдзетныя сем’і з усіх раёнаў Прынёманскага краю, на жыццёвы вопыт якіх варта раўняцца і іншым. У рамках сустрэчы адбылася цырымонія ўручэння ордэнаў Маці і ўшанаванне бацькоў падарункамі.

Дзятлаўшчыну на ўрачыстасці прадстаўляла шматдзетная сям’я Аляксандра і Ірыны Журскіх, якія з задавальненнем падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства:

– Свята спадабалася. Усё было, велічна, дастойна, ніхто з удзельнікаў не застаўся па-за ўвагай. Цікава было пачуць гісторыі іншых сем’яў, даведацца аб іх традыцыях, талентах дзяцей, некаторыя гісторыі і выступленні краналі да самага сэрца.

Спачатку нас усіх запрасілі ў Свята-Раства-Багародзічны манастыр горада Гродна, дзе настаяцельніца абіцелі ігуменія Гаўрыіла расказала аб ролі сям’і і сямейнага выхавання, духоўнага жыцця чалавека, пазнаёміла з абіцеллю. У Доме Тызенгаўза мы пабылі на невялікай экскурсіі і паглядзелі выставу дзіцячых работ. Затым сустрэліся з губернатарам Уладзімірам Каранікам і старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Аленай Пасюта. Прыемныя ўражанні пакінула цырымонія ўшанавання і ўручэння ордэнаў Маці. Ніхто з прысутных сем’яў не застаўся без падарунка. Добры настрой і музычныя віншаванні нам дарылі выхаванцы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Мы шмат фатаграфаваліся і агульны фотаздымак нам паабяцалі прыслаць на памяць. Выдалася магчымасць і бліжэй пазнаёміцца, пагутарыць у цёплай неафіцыйнай абстаноўцы. Запомнілася, як сваёй жыццёвай мудрасцю дзяліліся матулі, якія гадуюць 6 і больш дзетак. Яны зазначалі, што лепшы сродак ад дэпрэсіі – гэта шматдзетнасць, бо часу на сум і маркоту ніколі не бывае. Усё было вельмі пазітыўна, уражанні засталіся самыя станоўчыя.

Ірына СТЫРНІК



Вернуться в раздел Новости