Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

28 октября 2023 г.

Па добрай традыцыі завяршальны раённы сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў у райцэнтры на плошчы 17 Верасня.

Ён быў прадстаўлены шырокім гандлем, канцэртнай праграмай і бяспройгрышнай латарэяй.

Багаты сёлетні ўраджай зерня, садавіны і агародніны прывезлі практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна, фермеры і прыватныя прадпрымальнікі. Найбольшы ажыятаж назіраўся каля машын з зернем, якога прывезлі багата, і яблыкамі.

Дзятлаўчане актыўна куплялі як традыцыйныя капусту, цыбулю, моркву, буракі, арэхі і мёд, так і брокалі, свежую рыбу, саджанцы і нават капелюшы з матрошкамі. Цікавіліся прамысловымі таварамі і вырабамі майстроў з лёну, дэкаратыўнымі цукеркамі, кухоннымі прыладамі, сувенірамі.

Дастаўлялі свае пакупкі дзятлаўчане таксама рознымі спосабамі: у руках, на гаспадарчых вазках, сумках на колах, на тачках, уласных машынах і нават на таксі. Тым, каму цяжкавата было даставіць пакупкі ад прылаўка да транспарту або дома, дапамагалі валанцёры раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.

– Сёння тут са мной вучні 10 класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, добраахвотнікі моладзевага руху, – расказала першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. –Разам з імі мы прапануем дзятлаўчанам даставіць набыты тавар ад гандлёвага месца да прыпаркаванага непадалёку транспарту, бо важкія пакупкі жанчынам або пажылым людзям нават на невялікую адлегласць данесці бывае няпроста. Для гэтага мы прывезлі з сабой на кірмаш тачку. Людзі актыўна карыстаюцца нашай дапамогай.

Галоўны эканаміст КСУП “Войневічы” Вольга Сухецкая расказала, што зерне яны прывозяць кожны кірмаш і попыт на яго нязменна высокі:

– Прывезлі сёння вялікую машыну з прычэпам зерня, усяго, што вырошчваем. Найлепш купляюць ячмень, пшаніцу, трыцікале, актыўна бяруць ільносемя. Як бачыце, натоўп людзей вялікі, часта бяруць не па адным мяху. Усё, што сёння прывезлі на кірмаш, можна будзе набыць і пазней, звярнуўшыся непасрэдна ў кантору КСУП “Войневічы”.

У халодны кірмашовы дзень добры настрой дзятлаўчанам стваралі цёплыя душэўныя песні і яскравыя жарты ад артыстаў і творчых калектываў Дзятлаўшчыны. На “Восеньскім кірмашы” свае песні гасцям дарылі ансамблі “Зараначка”, “Суседзі”, “Мара”, салісты, творчыя калектывы з Новаяльнянскага, Гезгалаўскага, Данілавіцкага, Казлоўшчынскага дамоў культуры.

 

Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости