Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

28 октября 2023 г.

27 кастрычніка Дзятлаўскі раён прымаў удзельнікаў абласнога семінара па тэме “Эфектыўнае кіраванне кармавымі рэсурсамі ў жывёлагадоўлі”.

 

У ім прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, спецыялісты камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, намеснікі начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў Гродзеншчыны, якія курыруюць пытанні жывёлагадоўлі.

Удзельнікаў семінара павіталі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Андрэй Уладзіміравіч пазнаёміў прысутных з сацыяльна-эканамічным становішчам нашага раёна, у прыватнасці, развіццём жывёлагадоўлі, адзначыў, што за апошнія некалькі гадоў у гэтай сферы ёсць істотныя дасягненні.

– Дзятлаўшчына заўсёды рада гасцям, шчыра вітаем вас у нашым раёне. Няхай сённяшняе мерапрыемства стане каштоўнай крыніцай новага вопыту, якім вы абмяняецеся з калегамі, цікавых адкрыццяў,  – адзначыў кіраўнік раёна. – Жадаю вам з карысцю правесці час, атрымаць адказы на пытанні, якія вас цікавяць, і зарад добрага настрою.

На памяць аб сустрэчы Андрэй Садоўскі ўручыў Ігару Сарокіну сувенір ад дзятлаўскіх майстроў.

Гасцям нашага раёна прапанавалі экскурсію па горадзе Дзятлаве, у час якой удзельнікі семінара пазнаёміліся з гісторыяй горада, ушанавалі памяць салдат і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

 

Адпраўной кропкай у насычанай праграме абласнога семінара стаў малочнатаварны комплекс “Хадзяўляны” СГФ “АграМілк”, дзе начальнік філіяла Аляксандр Грынкевіч і галоўны заатэхнік Яўген Сідар на рэальных прыкладах прадэманстравалі метады эфектыўнага кіравання кармавымі рэсурсамі ў гаспадарцы. Прадстаўнікі холдынгавай кампаніі “Алникор”, якая  спецыялізуецца на кансультаванні ў сферы кармлення і ўтрымання сельскагаспадарчых жывёл, а таксама вытворчасці кармавых дабавак для жывёлы ТАА “ФИД ЭНД ФУД”, прадставілі сваю прадукцыю.

Аб развіцці галінаў авечкагадоўлі і трусагадоўлі ўдзельнікам семінара расказалі на ферме “Руда Яварская” КСУП “Хвінявічы”, дзе гасцей сустрэлі дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко і галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік.

 

Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости