Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

17 ноября 2023 г.

 

На Дзятлаўшчыне прайшлі мерапрыемствы ў межах абласнога дня аховы працы з парадкам дня “Забеспячэнне бяспекі працы пры правядзенні работ павышанай небяспекі” і “Тыдня нулявога траўматызму”.

У раёне працавала мабільная група ў саставе старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Дубовіка, галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы Латушка, дзяржаўнага інспектара раённай энергагазінспекцыі Вячаслава Петраша, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака, памочніка доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыі Шымчык. Інспектары наведалі з праверкай аб’екты арганізацый і прадпрыемстваў раёна, сярод якіх – кар’ер “Данілавіцкае”, асфальтабетонны завод у гарпасёлку Наваельня (ДРБУ-119);  КСУП “Жукоўшчына”, ТАА “РоданАгра”.

Удзельнікі мабільнай групы ў час праверкі звярталі ўвагу на шэраг пытанняў па ахове працы:

— наяўнасць загадаў кіраўніка арганізацыі аб правядзенні дня аховы працы і “Тыдня нулявога траўматызму”;

— наяўнасць у наймальніка пераліку прафесій рабочых, якія выконваюць работы з павышанай небяспекай;

— своечасовасць правядзення тэхнічнага агляду і дыягностыкі тэхнічных прылад, якія эксплуатуюцца на небяспечных вытворчых аб’ектах;

— правядзенне навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пытаннях аховы працы перад допускам да работ з павышанай небяспекай;

— выдача спецыяльных загадаў, распараджэнняў, правядзенне дадатковых інструктажаў па пытаннях аховы працы, атрыманне спецыяльных дазволаў;

— парадак выдачы нарадаў-допускаў на правядзенне работ з павышанай небяспекай, у тым ліку афармленне і выдача нарадаў-допускаў да пачатку выканання работ, вызначэнне асоб, адказных за падрыхтоўку і правядзенне работ, службовых асоб, якія маюць права выдачы нарадаў-допускаў (наяўнасць загаду);

— планаванне і ажыццяўленне да пачатку правядзення такіх работ падрыхтоўчых мерапрыемстваў;

— забеспячэнне бяспекі пры правядзенні работ з выкарыстаннем сродкаў калектыўнай і індывідуальнай абароны і неабходных прыстасаванняў;

— абмежаванне допуску да выканання работ з павышанай небяспекай работнікаў, прызнаных непрыдатнымі па стане здароўя, узросце, з-за недастатковага вопыту работы, жанчын.

Па выніках прафілактычных мерапрыемстваў арганізацыі яе кіраўніку былі выдадзены рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Наталля АВЯРЧУК

Па матэрыялах гезеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости