Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

22 ноября 2023 г.

 

У межах святкавання 75-годдзя Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў на Гродзеншчыне прайшла акцыя “Прафсаюзы за турызм”, да якой далучыліся і дзятлаўчане.

Экскурсійную праграму для ўдзельнікаў акцыі правяла спецыяліст па турызме раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алена Абрамчык, якая расказала гісторыю князёў і старадаўняй архітэктуры на Дзятлаўшчыне, паведаміла пра жыццё мясцовых яўрэяў і іх масавае знішчэнне, лёс інтэрнацыянальных дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Удзельнікі акцыі падзяліліся сваімі ўражаннямі аб мерапрыемстве.

Аляксандр Дубовік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:

– Мэта сённяшняга мерапрыемства – больш расказаць дзятлаўчанам пра горад, дзе мы жывём, адкрыць раней не вядомыя старонкі мінуўшчыны, узгадаць яе трагічныя і гераічныя моманты. Сёння ў акцыі прынялі ўдзел старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, прафсаюзныя актывісты горада Дзятлава, разам з якімі мы наведалі адметныя месцы райцэнтра. Дзякуючы таленавітаму экскурсаводу Алене Абрамчык, упэўніліся ў тым, што кожны дзень, ідучы на работу, дамоў ці па будзённых справах, мы мінаем месцы, якія захоўваюць гісторыю роднага горада. Экскурсія атрымалася насычанай, цікавай і пазнавальнай.

Вольга Бойка, дырэктар раённай бібліятэкі:

– На такой экскурсіі я ўпершыню, мне ўсё вельмі спадабалася. Нягледзячы на тое, што працую ў бібліятэцы, шмат якія факты гісторыі я дагэтуль не ведала. Вельмі ўразілі факты з жыцця яўрэяў, я нават узгадала, калі пачынала працаваць маладым спецыялістам пасля ўніверсітэта, як да нас на мерапрыемства ў бібліятэку прыходзілі Абрам Каплан і яго жонка. Разам з прафсаюзным актывам мы пабывалі на Аўгустоўскім канале, у Брэсцкай крэпасці, Будславе, Гярвятах. Але не менш важным, на маю думку, з’яўляецца спазнанне свайго роднага краю.

Наталля АВЯРЧУК

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости