Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

01 декабря 2023 г.

У прафсаюзаў шмат напрамкаў дзейнасці, аднак ахова працы і бяспека жыцця работнікаў – адна з цэнтральных задач.

 

Вось і цяпер, калі лёг снег і тэмпература паветра ўстойліва ўвайшла ў мінус, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі ўключыліся ў чарговы маніторынг.

Каторы раз запар яны едуць у гаспадаркі раёна, каб прасачыць, ці камфортна працуецца тым спецыялістам, якія шмат часу праводзяць у вялікіх памяшканнях, што складана абагрэць да спрыяльных тэмператур. Калі рэжым не адпавядае норме, ці ёсць у гэтых людзей магчымасць сагрэцца на працягу рабочага дня, ці распрацаваны для гэтага графікі абагрэву.

 

У час рэйду яго ўдзельнікі наведалі мехмайстэрні КСУП “Хвінявічы” і ААТ “Дварэц-Агра”, заехалі на мехдвор ТАА “РоданАграПол”.

 

 

Убачылі і пазітыўныя зрухі, і хібы, якія яшчэ належыць выправіць.

Вынікі выезду падвёў Уладзімір Казак:

– Мэта нашых рэйдаў – дабіцца захавання патрэбнага тэмпературнага рэжыму на рабочых месцах. Зразумела, што гэта адзін з галоўных фактараў ацэнкі ўмоваў працы ў халодны сезон. У першую чаргу мы рабілі замеры ў зоне рамонту тэхнікі, санітарна-бытавых памяшканнях (гардэробных і пакоях прыёму ежы). Выезд гэты не першы, у тым ліку ў сельгаспрадпрыемствы, якія цяпер наведалі. Зрухі ёсць, у рамонтных памяшканнях у КСУП “Хвінявічы” і ААТ “Дварэц-Агра” тэмпература больш-менш нармальная. У санітарна-бытавых пакоях гэтых гаспадарак наогул каля +20 і больш градусаў. Праблемнай застаецца сітуацыя ў ТАА “РоданАграПол”, дзе тэмпература толькі крыху перасягнула за +2 градусы ў зоне рамонту. Выконваць работы ў такіх умова ненармальна. Аднак адказныя спецыялісты паабяцалі выправіць сітуацыю ўжо праз суткі. Там ёсць праблемы з катлом па электрычнай частцы, якія паабяцалі ўхіліць, а заўтра прывезці дровы. Яшчэ ёсць пытанне па санітарна-бытавых памяшканнях, дзе ацяпленне выйшла са строю і яго аднаўляюць: кацёл ужо ўстанавілі, вядуць трубы, потым зробяць касметычны рамонт.

Карысць такіх рэйдаў відавочная. Акрамя таго, заадно адсочваем агульны стан і парадак у мехмайстэрнях, бягучы рамонт тэхнікі, якая цяпер выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі і на ўчастках гаспадарак, а таксама заканчэнне пастаноўкі тэхнікі на працяглае захоўванне ў зімовы перыяд. На гэтым маніторынг не спынім: дзе ёсць праблемныя пытанні, будзем адсочваць іх вырашэнне і выкананне ўсіх нашых патрабаванняў.

Ірына СТЫРНІК

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости