Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

26 декабря 2023 г.

У снежні калектыў ААТ “Граніт-Агра” і ўвесь Дзятлаўскі раён атрымаў важкі падарунак: на 4 месяцы раней запланаванага тэрміну ўведзены ў эксплуатацыю новы малочнатаварны комплекс на 777 галоў.

Урачыстае адкрыццё аб’екта адбылося пры ўдзеле прадстаўнікоў раённай улады, падраднай будаўнічай арганізацыі, духавенства, кіраўніцтва гаспадаркі і калектыву комплексу.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў гранітаўцаў з самай важнай для іх прадпрыемства падзеяй адыходзячага года:

– Сёння мы адкрываем аб’ект, значны не толькі для ААТ “Граніт-Агра”, але і для ўсяго раёна, бо з часу адкрыцця папярэдняга такога комплексу мінула амаль дзесяцігоддзе. Хочацца пажадаць, каб комплекс стаў узорным, прыбытковым, тэхналагічным, паказваючы высокую вытворчасць і якасць малака. Для гэтага неабходны зладжаны калектыў, падтрымка кіраўніцтва і надзейная кармавая база – усё гэта ў вас ёсць.

Андрэй Уладзіміравіч падзякаваў будаўнікам, якія выканалі сваю работу на найвышэйшым узроўні, уручыў раённыя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны дырэктар Шчучынскай МПМК-167 Юрый Краеўскі, начальнік участка Дзмітрый Старасцін, Падзячным лістом старшыні райвыканкама – майстар Аляксандр Бабылёў, а таксама мантажнік і электраманцёр ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Расціслаў Варган і Валерый Шарстабітаў.

Кіраўнік раёна заўважыў сімвалічнасць падзеі: перад Новым годам у калектыва гаспадаркі з’явілася свая “Еленка”, а таксама павіншаваў усіх з надыходзячымі навагоднімі святамі.

Павітаў гасцей урачыстасці і павіншаваў свой калектыў са знакавай падзеяй дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур:

– Увод у эксплуатацыю МТК “Еленка” – падзея, важная для ўсіх нас і вельмі своечасовая: у сённяшняй сітуацыі дэфіцыту кадраў у сельскай гаспадарцы мы можам стварыць для нашых работнікаў дастойныя ўмовы працы, дадаткова зацікавіць іх. Я ўпэўнены, што адкрыццё новых комплексаў дасць штуршок у развіцці малочнага жывёлаводства, мы зробім больш важкі ўклад у гэту галіну раёна.

Станіслаў Станіслававіч выказаў словы ўдзячнасці раённым уладам за ініцыятыву і падтрымку, паабяцаў, што гранітаўцы будуць імкнуцца займаць лідзіруючыя пазіцыі ў сваёй сферы не толькі на раённым, але і на абласным узроўні.

Да віншаванняў далучыўся старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён уручыў калектыву “Еленкі” падарунак ад раённай прафсаюзнай арганізацыі – новы халадзільнік, пашпарт ад якога перадаў загадчыцы комплексу Наталлі Болтач.

Не абышлі ўвагай гэту знакавую падзею і партнёры прадпрыемства: спецыяліст па сыравіне Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Лізавета Буйніцкая павіншавала калектыў ААТ “Граніт-Агра” з адкрыццём комплексу і ўручыла падарункі работнікам.

Памаліліся за добрую работу комплексу і здароўе ўсіх работнікаў гаспадаркі настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Валерый Мануйла і ксёндз-магістр Алег Жураўскі.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала перарэзванне чырвонай стужкі і ўручэнне сімвалічнага ключа ад новага малочнатаварнага комплексу, якім Станіслаў Мазур “адкрыў” дзверы новага аб’екта і запрасіў гасцей на экскурсію.

Малочны комплекс “Еленка” стаў чацвёртым такім навабудам на Дзятлаўшчыне: гэта вынік зладжанай работы спецыялістаў і рабочых даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Шчучынская МПМК-167”, іх субпадрадчыкаў, а таксама работнікаў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Будаўніцтва аб’екта пачалося крыху больш за год таму, было выканана высакаякасна і ў рэкордны тэрмін. Праектам было прадугледжана будаўніцтва двух кароўнікаў на 389 і 388 галоў боксавага ўтрымання, даільнага блока, міні-кацельні, помпавай станцыі, пляцоўкі для выгрузкі гною. Для работы персаналу тут створаны ўсе неабходныя ўмовы, у тым ліку пакой адпачынку, гардэробныя, санвузлы, душавыя, пакой для прыёму ежы з кухняй і бытавой тэхнікай.

Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у цяперашні час на комплексе размешчаны 478 галоў дойнага статку, пагалоўе МТК “Еленка” сфарміравана на аснове малочнатаварных фермаў гаспадаркі “Еленка” і “Данілавічы”, у далейшым плануецца яго павелічэнне каля 25 жывёлаў штомесяц за кошт далейшай перакамплектацыі фермаў і нецялёў. Прадаўжаецца перыяд адаптацыі жывёлаў да новых умоваў бяспрывязнага знаходжання, але ўжо сёння сярэднясутачны надой на карову складае 17,4 літра, у далейшым гэту лічбу плануецца павысіць. Гэта па сілах калектыву, у які ўвайшлі вопытныя спецыялісты і работнікі гаспадаркі.

Новы комплекс дазволіць палепшыць умовы ўтрымання жывёлы, нарасціць аб’ёмы вытворчасці, а значыць, палепшыць паказчыкі работы.

 

 

 

 

 

 

Наталля АВЯРЧУК

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости