Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

27 декабря 2023 г.

На Дзятлаўшчыне ўжо стартавалі перадсвяточныя дабрачынныя акцыі. Юных жыхароў раёна дарослыя радуюць прыемнымі падарункамі.

 

Напярэдадні каталіцкіх Калядаў у рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям” у прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава завіталі старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і прадстаўнікі пярвічкі ДРБУ-119 Лілія Бельская і Таццяна Пазнякова. Яны перадалі для цэнтра грашовы сертыфікат на 150 рублёў, а дзецям – вялікі кораб з падарункамі, сярод якіх былі і тыя, што хлопчыкі і дзяўчынкі “заказалі” ў Дзеда Мароза ў сваіх лістах да яго.

– Вучыцеся паспяхова, і няхай у Новым годзе споўняцца ўсе мары, – пажадаў Аляксандр Дубовік.

– Здароўя вам і ўпэўненасці на шляху да пастаўленых мэтаў, – прадоўжыў віншаванне Уладзімір Казак. – А грашовы сертыфікат няхай дапаможа ўстанове набыць тое, што неабходна.

 

– Калектыў ДРБУ-119 перадае вам самыя шчырыя віншаванні, – далучылася да пажаданняў Лілія Бельская. – Памятайце, што калі верыць у казку, яна абавязкова спраўдзіцца. Педагогам мы зычым поспехаў, удачы, няхай работа прыносіць задавальненне, бо працаваць тут – сапраўднае прызванне.

За добрыя словы, падтрымку і спаўненне дзіцячых мараў гасцям падзякавала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, загадчыца прытулка Ірына Кунаш. Разам з выхавальніцай установы Кацярынай Губко, Вікторыяй і Максімам яны таксама ўручылі гасцям прыемныя навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, а дзеці яшчэ і прачыталі вершы, якія рыхтавалі “пад ёлачку”.

 

Сустрэчу завершыла агульная фотасесія на памяць.

Далей прафсаюзныя лідэры сумесна з прадстаўнікамі прафсаюзнага камітэта КСУП "Хвінявічы" наведалі апякунскую сям'ю Патыльчак, дзе выхоўваюцца двое дзяцей і ўручылі ім салодкія падарункі.

 

 

Ірына СТЫРНІК     



Вернуться в раздел Новости