Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

01 марта 2024 г.

На базе Дзятлаўскай сельгастэхнікі прайшлі прававая асвета і прафсаюзны прыём грамадзян.

З калектывам арганізацыі сустрэліся пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Шышко, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Віталій Юрго расказаў новыя факты ў  расследаванні Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па справе аб генацыдзе беларускага народа, у сувязі з чым на Дзятлаўшчыне сёлета будуць прадоўжаны пошукавыя работы ў раёне пасёлка Казлоўшчына.

Аляксандр Шышко даў тлумачэнні па нормах заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў, растлумачыў парадак атрымання працоўных адпускоў, праходжання дыспансерызацыі і прафаглядаў, адказаў на пытанні работнікаў.

– На жаль, пачасціліся выпадкі вытворчага траўматызму, выкліканыя рознымі прычынамі, адна з якіх – несвоечасовы і няпоўны адпачынак, – адзначыў ён. – Бывалі выпадкі, калі ў час інспекцыі мы бачылі ў табелі работніка 31 рабочы дзень на месяц.

Таксама ён адзначыў высокі ўзровень адукаванасці і ведання нарматыўнай базы сярод работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу. Людзі ведаюць свае працоўныя правы і паспяхова абараняюць іх самастойна або пры дапамозе прафсаюза.

На прафсаюзны прыём звярнуліся тры чалавекі з пытаннямі, якія тычыліся аздараўлення ў прафсаюзных санаторыях, парадку і тэрмінаў звальнення работніка за прагулы, нормы аплаты камандзіровачных расходаў.

Наталля АВЯРЧУК

Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости