Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

18 марта 2024 г.

Менавіта так сёлета дзятлаўчане назвалі шумнае і вясёлае раённае культурна-спартыўнае свята провадаў зімы, якое прайшло на плошчы 17 Верасня райцэнтра.

 

У лепшых традыцыях народных гулянняў ладзіліся вясёлыя конкурсы і спаборніцтвы, працавалі атракцыёны і гандлёвыя кропкі, праходзіла дэгустацыя бліноў і іншай смакаты, гучалі песні, далучацца да цікавых гульняў прысутных заклікалі скамарохі і артысты.

 Паколькі Масленіца ў першую чаргу вясновае свята, то і сустрэлі яго дзятлаўчане карагодам з колам і стужкамі – так наша сонейка дзень за днём, год за годам па небе ходзіць, зямлю сагравае, дорыць людзям ураджай і цяпло.

 

 

 

Паколькі Зіма ў час “Масленічнага разгуляю” павінна была справядліва саступіць сваё месца Вясне, то і конкурс “Міс Вясна” быў скіраваны менавіта на гэту цудоўную традыцыю. За тытул самай вясновай  лэдзі паспрачаліся 5 канкурсантак: Вікторыя Дарафейчык з Дварэцкай сярэдняй школы, Юлія Сіняк з Казлоўшчынскага дзіцячага сада, Лізавета Калановіч з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Алена Сёмуха з ААТ “Граніт-Агра”, Анастасія Ганчарук з гімназіі № 1 горада Дзятлава. Прыгажуням давялося прайсці тры выпрабаванні. Першае з іх было “хатнім заданнем” – стварыць касцюм “Вясна ў горадзе” з ужываннем нетрадыцыйных матэрыялаў і арыгінальна прадставіць яго ў час дэфіле. Безумоўна, гэты іспыт падарыў гледачам сапраўдную эстэтычную асалоду. Быць кемлівымі і вынаходлівымі дзяўчат прымусіла інтэлектуальнае конкурснае заданне, у час якога яны адказвалі на пытанні вядучых. Знайсці найбольш прыхільнікаў сваёй прыгажосці дапамог апошні іспыт – “Масленічны цягнік”.

Пасля паспяховага праходжання ўсіх выпрабаванняў тытул “Міс Вясна” дастаўся Лізавеце Калановіч, дыпломам за ІІ месца адзначана Алена Сёмуха, за ІІІ месца – Вікторыя Дарафейчык. Астатнія ўдзельніцы і гледачы конкурсу атрымалі шмат пазітыву і вясновы настрой.

Нікога не пакінуў раўнадушным самы гасцінны і смачны конкурс аладак і традыцыйных беларускіх страваў “Масленница блинная, весёлая, старинная” – ад працоўных калектываў раёна. Канкурсанты пастараліся на славу: напяклі па правераных рэцэптах (якія, дарэчы, былі прадстаўлены побач на лісточках) цэлыя горы аладак – сімвалаў сонца і цяпла, прапаноўвалі іх, іншыя адметныя стравы, гарачы чай гасцям. Зарыгінальнічалі і ў назвах кулінарных шэдэўраў. А паколькі заадно з блінным ладзіўся і творчы конкурс – на “Лепшую ляльку-пудзіла Масленіцы”, то фантазію і крэатыў самабытныя майстры і майстрыхі з установаў адукацыі, гаспадарак і арганізацый праявілі і тут. Рознакаляровыя прыгажуні “прымасціліся” на імправізаваных “подыумах” каля застаўленых прысмакамі сталоў, нібыта зазываючы гасцей. Разгледзець іх і пафатаграфавацца на памяць маглі ўсе жадаючыя.

Журы няпроста было вызначыцца з пераможцамі іспыту “Масленічны разгуляй”. Лідарам гэтага конкурсу (нездарма  прафесіяналы) стаў Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства,  на другой пазіцыі замацаваўся КСУП “Хвінявічы”, трэцяе месца – у сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Тым часам на спартыўнай пляцоўцы свята разгортваліся “гарачыя” спаборніцтвы міні-спартакіяды. Удзел у іх прымалі 5 каманд ад працоўных калектываў раёна. Ім давялося насіць бліны на лапатах, данесці і не разліць ваду, камандна прайсціся на дошчачках, вытрымаць  “хакейны” іспыт, трапна кінуць дроцікі.

Па выніках агульнага заліку за ўсе віды спаборніцтваў пераможцам міні-спартакіяды стала каманда Дзятлаўскага РУП ЖКГ, на другім месцы аказаліся спартсмены сярэдняй школа № 3 горада Дзятлава, на трэцім – работнікі ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Як ні шкада, але, каб канчаткова развітацца з зімой у гэтым годзе, па народнай традыцыі напрыканцы свята трэба было спаліць ляльку-масленіцу. Пільна за гэтым рызыкоўным працэсам назіралі супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС, а вось дзятве ён даставіў шмат радасці – многія паспелі зняць відэа на тэлефоны. Пудзіла спачатку не хацела загарацца, але потым “прапала ў агні” за лічаныя хвіліны. Будзем спадзявацца, што такім чынам дзятлаўчане сказалі Зіме сваё цвёрдае і ўпэўненае: “Да пабачэння, да сустрэчы ў наступным годзе і пажадана ў снежні!”

Ірына СТЫРНІК

па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости