Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

26 марта 2024 г.

У сакавіку сваё 75-годдзе сустрэў заслужаны работнік нашага раёна, былы начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Уладзімір Маскаль.

Павіншаваць юбіляра і ўручыць высокую дзяржаўную ўзнагароду на Дзятлаўшчыну прыбыў начальнік Галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Станіслаў Карповіч.

 

– Вы – чалавек працы, усё жыццё прысвяцілі рабоце ў дзяржаўным тэхнічным наглядзе, – звярнуўся ён да юбіляра. – Па даручэнні намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Леаніда Зайца, міністра сельскай гаспадаркі Сяргея Барташа і ад усёй інжынернай службы нашай краіны хачу павіншаваць вас з юбілейным днём нараджэння, пажадаць здароўя, доўгіх гадоў жыцця і мірнага неба над галавой. Усяго вам найлепшага.

За шматгадовую плённую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Уладзімір Маскаль быў адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Да віншаванняў далучыўся старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, а таксама сённяшнія работнікі  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Уладзімір Маскаль нарадзіўся ў лясным краі, у вёсцы Пушча Ліпічанская. Старэйшы сын у сямідзетнай сям’і, з юных гадоў быў апорай і падтрымкай для сваіх родных.  Рана зазнаўшы сялянскую працу, ужо тады вырашыў, што прадоўжыць справу бацькоў у сельскай гаспадарцы.

Уладзімір Уладзіміравіч атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1977 года ён узначальваў раённую інспекцыю дзяржтэхнагляду на працягу доўгіх 34 гадоў, пабачыў, як за гэты час пераўвасобіліся сельгаспрадпрыемствы раёна.

– На той час тэхнікі ў гаспадарках было вельмі шмат, толькі адных камбайнаў не менш як па 12, але не энерганасычаныя, а малой магутнасці. Была добрая забяспечанасць кадрамі: мне заўжды вельмі падабаўся падыход да справы спецыялістаў і механізатараў, адносіны да сваёй справы і машын. Выконвалі задачы без вялікай спешкі, але ўсё паспявалі, – расказаў Уладзімір Маскаль.

– Што, на вашу думку, змянілася цяпер?

– Час стаў больш інтэнсіўным. Не сакрэт, што сёння машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў больш магутны і шматфункцыянальны. У кожнай гаспадарцы механізатары – гэта не проста трактарысты, а высокакласныя спецыялісты, якія павінны граматна эксплуатаваць тэхніку і дасканальна разбірацца ў тэхналогіі.

На заслужаным адпачынку Уладзімір Маскаль не сумуе: ва ўласным доме, які разам з сям’ёй некалі пабудаваў у Дзятлаве, займаецца прысядзібнай гаспадаркай і добраўпарадкаваннем, з нецярпеннем чакае сваіх блізкіх у госці на сямейныя святы.

Наталля АВЯРЧУК

 

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости