Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Федерация профсоюзов Беларуси

-

-

Дятловское районное объединение профсоюзов

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

01 мая 2024 г.

Мерапрыемства распачала цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару і ўшанавання заслужаных дзятлаўчан.

 

Са Святам працы ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў прысутных павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі:

– Гэты дзень прасякнуты пачуццём удзячнасці людзям усіх прафесій: рабочым, працаўнікам сельскай гаспадаркі, медыкам, настаўнікам, служачым і ўсім тым, хто робіць нашу Беларусь прыгажэйшай і мацнейшай нягледзячы на ўсе выпрабаванні. У цяперашніх рэаліях адчуваецца асаблівая каштоўнасць таго, што мы можам спакойна працаваць і ствараць пад мірным небам. Для беларускага народа, які перажыў шматлікія выпрабаванні, гэта асаблівы здабытак.

Першамай увасабляе адданасць беларусаў сваёй зямлі, любоў да Радзімы, пачуццё гонару за вынікі сваёй працы. Мы выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы за іх залатыя рукі, якія стварылі трывалы эканамічны патэнцыял нашага раёна.

Шаноўныя работнікі працоўных калектываў! Дзякуючы вашаму энтузіязму і адданасці сваёй справе Дзятлаўскі раён прадаўжае развівацца. Упэўнены, што толькі нашымі сумеснымі намаганнямі мы дасягнём істотных паказчыкаў.

Па выніках работы за 2023 год, згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, на раённай Дошцы гонару з’явіліся прозвішчы перадавікоў вытворчасці. На святочнай плошчы райцэнтра кіраўнік раёна ўручыў ім памятныя сертыфікаты і грашовыя прэміі.

 На раённую Дошку гонару занесены працоўныя калектывы ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, КСУП “Хвінявічы”, Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Жукоўшчынскага ФАПа.

Таксама былі ўшанаваны сельскія выканаўчыя камітэты і працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Пераможцамі раённага спаборніцтва сталі працоўныя калектывы Дварэцкага сельвыканкама, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, КСУП “Хвінявічы”, Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Новаяльнянскага дзіцячага сада, Гезгалаўскага дома культуры, Жукоўшчынскага ФАПа, Дзятлаўскай паліклінікі.

Віншаванні са Святам працы прагучалі і ад прафсаюзных лідараў – старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Дубовіка і старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Яны ўручылі ўзнагароды прафсаюзным актывістам і выдатным работнікам.

Граматамі Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначаны лепшыя з лепшых ветэраны сельскагаспадарчай галіны раёна, якія нягледзячы на сталы узрост працягваюць працаваць на прадпрыемствах АПК, паказваючы прыклад узорнай работы і адданасці сваёй прафесіі

 

 Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і навучэнцы школ раёна.

 

Наталля АВЯРЧУК

Па матэрыялах газеты "Перамога"

 



Вернуться в раздел Новости