Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
Маршам памяці і ўрачыстым мітынгам каля абеліска Славы распачаліся на Дзятлаўшчыне святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 9 Мая.
Сёлета святкаванне Дня Вялікай Перамогі стала асаблівым: яго ўпрыгожыў вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў горад Дзятлава.
Пад гукі Новаяльнянскага духавога аркестра па вуліцах райцэнтра прайшлі ўдзельнікі акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” – дзеці і дарослыя з фотапартрэтамі сваіх продкаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Разам з імі ў святочнай калоне да абеліска рухаліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, да якіх сёлета далучыўся наш зямляк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, воіны-афганцы, навучэнцы школ раёна, каб ушанаваць памяць землякоў, загінулых у час ваеннага ліхалецця.
Гучыць каманда “Раўненне на вымпел!”, і да абеліска Славы, дзе знайшлі вечны спачын загінулыя героі Вялікай Айчыннай вайны, выносяць вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім горад Дзятлава быў адзначаны як узор баявога і працоўнага подзвігу, усенароднага супраціўлення, праяўленых у гады вайны. На гераічнай Дзятлаўскай зямлі ратны подзвіг пакалення пераможцаў будзе вечна жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў.
Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў дзятлаўчан са святам:
– 9 Мая з’яўляецца сімвалам гераізму нашага народа, увасабленнем яго мужнасці і стойкасці. Мы адзначаем гэтае святое для ўсіх нас свята, славячы герояў-землякоў, якія пераадолелі страшныя цяжкасці вайны дзеля вызвалення роднага краю. Дзякуючы іх самаадданасці, мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць пад мірным небам.
Сёлета адзначаецца важная для нашага народа дата – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2 лютага Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў указ № 44, згодна з якім вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” ўзнагароджаны 9 населеных пунктаў, сярод якіх і Дзятлава. Наш горад па праве заслужыў званне горада воінскай славы і доблесці.
Мы нізка схіляем галовы перад веліччу подзвігу тых, хто прайшоў агонь небывалай у гісторыі чалавецтва вайны і не вярнуўся з поля бою. Мы ніколі не забудзем подзвіг тых, хто змагаўся за нашу свабоду са зброяй у руках на франтах, у партызанах і падполлі; тых, хто адчуў на сабе жах канцлагераў і фашысцкіх засценкаў; тых, хто быў сагнаны на прымусовыя работы ў Германію і падвяргаўся гвалту на акупіраваных тэрыторыях; тых, хто, не шкадуючы сябе ў знясільваючай працы на заводах і ў палях, аддаваў усё для фронту і Перамогі; тых, хто, здзяйсняючы подзвігі ў барацьбе з фашызмам, склаў галовы ў імя жыцця іншых пакаленняў. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць: гераічная шматпакутная зямля, палітая крывёю яе жыхароў, партызан і чырвонаармейцаў, памятае пра подзвіг дзядоў і прадзедаў.
Дарагія землякі! Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў віншую вас з Днём Перамогі. У гэты святочны дзень шчыра жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, росквіту і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам любімай Айчыны. Няхай свята Вялікай Перамогі стане для кожнага з нас сімвалам нацыянальнага гонару і памяці аб подзвігу нашых продкаў.
Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаан Кісель павіншаваў прысутных з Днём Перамогі і запрасіў далучыцца да малебна аб супакоі душаў загінулых і памерлых герояў вайны, які ён здзейсніў разам з духавенствам раёна. Таксама супольную малітву аб памерлых і жывых дзятлаўчане ўзнеслі разам з настаяцелем касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксяндзом-пробашчам Андрэем Лішко.
Хвілінай маўчання ўдзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць загінулых, усклалі вянкі, гірлянды і кветкі да мемарыяла і Вечнага агню.
Наталля АВЯРЧУК
Па матэрыялах газеты "Перамога"
Вернуться в раздел Новости