Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

31 мая 2024 г.

Напярэдадні прафесійнага свята ў калектыве Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм прайшла ўрачыстасць.

 Прадпрыемства наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

 Дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык выказаў словы шчырай удзячнасці калегам, ветэранам галіны, пенсіянерам, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі прадпрыемству.

 – Работа меліяратараў сёння карыстаецца вялікай падтрымкай дзяржавы, а значыць і з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі. Мы павінны адпавядаць, выконваць усе даведзеныя заданні, – звярнуўся да прысутных Віктар Уладзіміравіч.

 Аляксандр Бараноўскі выказаў меліяратарам падзяку за высокі прафесіяналізм:

 – Паважаныя работнікі меліярацыі, ваша праца вельмі патрэбная. Вы не толькі ўводзіце ў абарот новыя нівы, але і прымаеце актыўны ўдзел у навядзенні парадку на землях раёна. Меліяратары – руплівыя, сумленныя людзі, якія заўсёды даводзяць справу да канца, і робяць гэта якасна. Жадаю вам дастойна выконваць місію, ускладзеную на вас дзяржавай, і дасягнуць новых вышыняў у рабоце. Моцнага здароўя вам, дабрабыту сем’ям, радасці ад жыцця. Ветэранам галіны – доўгіх гадоў жыцця і ўвагі ад кіраўніцтва прадпрыемства.

Аляксандр Станіслававіч уручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта машыністу бульдозера Алегу Якаўчыку, вадзіцелю аўтамабіля Мікалаю Альшэўскаму, майстру Мікалаю Магуйлу, падзячныя пісьмы  Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта – інжынеру-энергетыку Валянціну Макару, электрагазазваршчыку Уладзіміру Манылу.

 

 Ганаровымі граматамі Савета дэпутатаў былі адзначаны вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Цяцерын, майстар Ігар Званко, падзячнымі пісьмамі старшыні Савета дэпутатаў – трактарыст Дзмітрый Пахольчык, машыніст экскаватара Аляксандр Хіневіч.

 

 Уладзімір Казак павіншаваў работнікаў прадпрыемства з прафесійным святам, узнагародзіў іх прафсаюзнымі граматамі і падзячнымі пісьмамі.

 

 

 

Да віншаванняў далучыліся партнёры Дзятлаўскага ПМС – сельгаспрадпрыемствы, якія дзякуючы плённай працы меліяратараў атрымалі ў эксплуатацыю новыя пасяўныя плошчы. Намеснік дырэктара КСУП “Войневічы” Аляксандр Лахач і галоўны аграном КСУП “Хвінявічы” Аляксандр Кугейка ўручылі памятныя падарункі спецыялістам, якія кіравалі работамі на аб’ектах: вядучаму інжынеру-гіядэзісту Валянціну Вараб’ю і прарабу Аляксандру Бандаровічу.

 

Цудоўны настрой на працягу мерапрыемства стваралі артысты Дзятлаўшчыны.

 

 

Наталля АВЯРЧУК

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости