Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

17 января 2025 г.

Бяспека пачынаецца з сябе

На базе Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас” прайшоў семінар-вучоба па выкананні заканадаўства аб ахове працы і пажарнай бяспецы. Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка адзначыла важнасць і неабходнасць падобных мерапрыемстваў, таму што траўмы на вытворчасці фіксуюцца штогод, а летась у вобласці павялічылася колькасць траўмаў са смяротным зыходам. Святлана Іванаўна заклікала ўсіх быць уважлівымі, берагчы сябе, бо многае залежыць ад дзеянняў самога чалавека.

Доказам таму, як неабачлівасць і неасцярожнасць работнікаў можа абярнуцца для іх трагедыяй, сталі фільмы, падрыхтаваныя Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы на аснове запісаў з камер відэаназірання на вытворчасці. Пэўна, ні аднаго чалавека ў зале іх прагляд не пакінуў раўнадушным і прымусіў задумацца.

Галоўны інспектар Навагрудскай інспекцыі працы Аляксандр Паўловіч расказаў пра аналіз вытворчага траўматызму, тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў ходзе праверак арганізацый.

–  У год у нашай рэспубліцы на вытворчасці гіне каля 250 чалавек, каля 800 атрымліваюць цяжкія траўмы. У мінулым годзе ў Дзятлаўскім раёне адбылося шэсць выпадкаў траўматызму, – адзначыў Аляксандр Аляксандравіч.

Таксама ён звярнуў увагу на патрабаванні да абсталявання на вытворчасці, спецадзення, умоваў працы ў неацяпляемых памяшканнях, растлумачыў алгарытм дзеянняў пры атрыманні работнікам траўмы.

Захаваць жыццё і здароўе на працы немагчыма і без выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі. На гэтым спыніўся намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык, а таксама прапанаваў паглядзець відэаролікі і ўзгадаць, як правільна карыстацца вогнетушыцелем і як паводзіць сябе пры эвакуацыі.

–  Не менш важнай як на вытворчасці, так і ў побыце з’яўляецца і электрабяспека. Сачыце за спраўнасцю электраправодкі, будзьце ўважлівыя пры эксплуатацыі электраабсталявання, –  нагадаў інспектар энергагазінспекцыі Валянцін Касцюкевіч.

Марыя Шымчык, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ, расказала работнікам пансіяната пра арганізацыю перыядычных і пазачарговых медыцынскіх аглядаў.

На пытанні аб ажыццяўленні прафсаюзамі грамадскага кантролю захавання заканадаўства аб ахове працы спыніўся старшыня Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Святлана ГРЫШЫНА

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости