Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца мерапрыемствы акцыі, якую ўжо на працягу дзесяцігоддзя ладзіць Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Каб уручыць заслужаныя ўзнагароды работнікам аграпрамысловага комплексу раёна і пагутарыць з імі аб справах і надзённых клопатах, малочнатаварную ферму “Войневічы” і комплекс “Ёцавічы” наведалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
Віталій Тадэвушавіч падзякаваў жывёлаводам за іх цяжкую, але вельмі патрэбную працу, умовы якой у нашым раёне з кожным годам паляпшаюцца.

– Праца жывёлаводаў – гэта не проста догляд за жывёламі, а сапраўднае майстэрства, у якім гарманічна пераплятаюцца цярпенне, любоў, адданасць сваёй прафесіі і клопат аб “падапечных”. Вашы старанні заслугоўваюць шчырай удзячнасці і глыбокай павагі. Вы – сапраўдныя героі, якія працуюць, не шкадуючы сіл, укладваючы вопыт і душу ў дабрабыт сваёй гаспадаркі, раёна, нашай краіны, – адзначыў ён.
Уладзімір Казак далучыўся да віншаванняў і падкрэсліў, што прыемным бонусам да ўзнагародаў у час акцыі стануць грашовыя прэміі, якія ўсе ўшанаваныя атрымаюць на рахунак сваіх картак.





Удзельнікі акцыі расказалі некалькі слоў пра тое, як ім працуецца ў сферы жывёлагадоўлі.
Таццяна Мінчанка:

– Маю трыццаць гадоў стажу ў сельскай гаспадарцы. Працавала загадчыцай комплексу ў колішнім калгасе “Слава працы”, цяпер тут аператарам машыннага даення. Ганаруся, што ў маёй сям’і сельскагаспадарчая дынастыя – сын таксама ў КСУП “Войневічы” працуе брыгадзірам. Не шкадую, што памяняла спецыфіку работы: калектыў тут дружны, добры, умовы выдатныя, і заработнай платай начальства не крыўдзіць. Шчыра прызнаюся, некалі нават загадчыцай комплексу столькі не атрымлівала. Транспарт гаспадаркі дастаўляе з вёскі Дзянісава да месца работы і назад.
Людміла Закудоўская:

– Працую ў гэтай гаспадарцы тры з паловай гады, езджу са Слонімскага раёна. Па прафесіі я повар, але аднойчы вырашыла змяніць сферу дзейнасці і ні разу не пашкадавала. Работа мне сапраўды падабаецца: бліжэй да прыроды, жывёлы. Падвоз да фермы і назад рэгулярны, начальства ўважлівае, спагадлівае. Удзячная, што мяне запрасілі працаваць на Дзятлаўшчыну: тут людзі добрыя, прыветлівыя, калектыў дружны, у такім хочацца працаваць.
Уладзімір Жылінскі:

– Заняты жывёлаводам на комплексе “Горка”, даглядаю быкоў. Стараемся забяспечыць добрыя прывагі, бо ад гэтага залежыць поспех работы ўсёй гаспадаркі. Я пачынаў свой шлях у сельскагаспадарчай сферы на ферме “Ёцавічы”, таму дагэтуль сябрую з усімі яе работнікамі. Жонка таксама працуе тут начным вартаўніком. Мы атрымалі ад прадпрыемства “калгасны” дом у Горцы, гадуем трое сыноў-школьнікаў. Усё добра, на жыццё няма чаго скардзіцца. Шчыра скажу, што ў сельскай гаспадарцы можна працаваць і зарабляць, было б жаданне. А калі давер, павага ад калег і начальства, як у нас у гаспадарцы, дык удвая прыемней.

Наталля АВЯРЧУК
Па матэрыялах газеты "Перамога"
Вернуться в раздел Новости