Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

31 мая 2025 г.

 

Сельская гаспадарка. Абед з дастаўкай у поле

Добра працуе той, хто добра есць, упэўнены калектыў сталовай ААТ “Дварэц-Агра” пад кіраўніцтвам загадчыцы ўчастка Таццяны Хілімончык.

У аграрыяў пачалася гарачая пара, калі кожная хвіліна на вагу золата. Клопат аб іх збалансаваным харчаванні ў час работы – на далікатных жаночых плячах.

Як расказвае сама Таццяна Паўлаўна, работнікі нівы атрымліваюць гарачыя абеды на сваіх працоўных месцах у полі, куды іх прывозіць дастаўка разам з раздатчыцай. У меню абавязкова суп, гарнір, мяса або рыба, кампот і печыва на дэсерт. Усё свежае і разнастайнае кожны дзень. Мясныя паўфабрыкаты прадпрыемства набывае па прамых дагаворах з мясакамбінатаў, астатнія прадукты – праз сетку ААТ “Молочный Мир”. Акрамя абеда на рукі кожны работнік атрымлівае падвячорак і пітную ваду.

– Нарыхтоўка кармоў – важны працэс, які цяпер ідзе без выхадных, таксама працуем і мы, каб забыяспечыць харчаваннем работнікаў гаспадаркі.  А каб абедаць было не толькі смачна, але ізручна,  вязёмз сабой столік і крэслы.

Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости