Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

31 мая 2025 г.

 

Віктар Адамчык: “У Год добраўпарадкавання рэалізуем новыя праекты”

Першае прафесійнае свята лета ў Беларусі – традыцыйна Дзень меліяратара. Яго адзначаюць людзі, якія шчыра любяць зямлю, адданыя сваёй рабоце і не баяцца цяжкасцяў. Пра іх і тое, што адбылося за год у жыцці Дзятлаўскага ПМС, расказаў дырэктар арганізацыі Віктар Адамчык:

– Мінулы год для меліяратараў раёна быў няпросты, бо ў 2023-м мы паставілі высокую планку ў 135 % выканання плана, якую трэба было ўтрымаць. І гэта ўдалося: 2024 год завяршылі з вынікам 104 %. Першы квартал гэтага года склаўся выдатна, чаму паспрыяла цёплае надвор’е без снегу і дажджу. Працавалі на добраўпарадкаванні возера ў Казлоўшчыне, каб у другім квартале паступова перайсці да меліярацыі – прадоўжылі пераходныя сезонныя работы на аб’ектах мінулага года і наблізілі да завяршэння вялікі праект па рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы “Падвялікае”.  У перспектыве на другое паўгоддзе мы работай забяспечаны. З найбліжэйшых планаў – распачаць работы на новым аб’екце “Зачэпічы” ў КСУП “Жукоўшчына” на 55 гектараў папярэднім коштам 400 тысяч рублёў. Акрамя таго, мы ўключыліся ў праграму па зносе пустуючых дамоў у розных раёнах нашай вобласці, якая фінансуецца за сродкі абласнога бюджэту. У нашым раёне такія работы будзем весці на тэрыторыі ААТ “Граніт-Агра”. Таксама пачнецца актыўны сезон абкошвання мелиярацыйных каналаў, для якога задзейнічаем шмат тэхнікі і людзей.

– Адметнасць Дзятлаўскага ПМС – пастаяннае абнаўленне машынна-трактарнага парка. Ці прадоўжылі добрую традыцыю сёлета?

– Безумоўна, у гэтай сферы мы адчуваем магутную дзяржаўную падтрымку, але і самі, як кажуць, не спім у шапку. У мінулым годзе з абласнога бюджэту атрымалі трактары Беларус-3522 і Беларус-82.1, сучасную машыну для ўкладкі дрэнажу XT15CD1 беларускай вытворчасці. Сёлета мы атрымаем новы сядзельны цягач для перавозкі тэхнікі. Для падвозу людзей на аб’екты набудзем новую “ГАЗель” на восем месцаў. Маем усё для эфектыўнай работы.

– Вы шмат робіце для добраўпарадкавання раёна. Ці будуць знакавыя мерапрыемствы на тэрыторыі прадпрыемства?

– Сапраўды, у Год добраўпарадкавання рэалізуем у раёне новыя праекты, але не забываем пра сябе. У нас ёсць добрае правіла: кожны год займацца добраўпарадкаваннем базы прадпрыемства, ствараць камфортныя ўмовы для работы людзей. Плануем сёлета на тэрыторыі прыдпрыемства замяніць усе вароты на металічныя, абсталёўваем пакой для прыёму ежы і падсобныя памяшканні ў мехмайстэрні. Ужо памянялі там усе вокны на ПВХ, што таксама павысіла ўзровень камфорту.

– Як сустрэнеце прафесійнае свята?

– Па добрай традыцыі будзем ушаноўваць нашых работнікаў на ўрачыстым мерапрыемстве, адзначаць іх грашовымі прэміямі ў залежнасці ад стажу работы і каштоўнымі падарункамі. Заўважу, што ў Дзятлаўскім ПМС нямала вопытных работнікаў. Да прыкладу, у нас ёсць людзі, якія адпрацавалі тут больш за 40 гадоў і ў страі дагэтуль. Сярод іх – машыніст экскаватара Сяргей Альшэўскі і вадзіцель Уладзімір Дзянісік, крыху менш за чатыры дзясяткі гадощ працуе машыніст экскаватара Аляксандр Панасенкаў, каля 30 гадоў – машыністы экскаватара  Уладзімір Скрундзь, Уладзімір Міцкевіч, вадзіцелі Уладзімір Кузьміч, Барыс Гародка. Яны падаюць добры прыклад маладому папаўненню. Хачу выказаць словы ўдзячнасці людзям, якія, не шкадуючы свайго часу, згаджаюцца ездзіць у камандзіроўкі ў Карэліцкі раён, дзе на нашым другім участку чакае не меншы аб’ём работ. Цяпер вядзём укамплектаванне калектыву Карэліцкага ўчастка, каб зменшыць колькасць паездак для дзятлаўчан.

– Што пажадаеце калектыву Дзятлаўскага ПМС з нагоды свята?

– Шчыра дзякую адданым сваёй справе людзям – работнікам нашага калектыву на абодвух яго ўчастках, ветэранам галіны, уклад якіх у справу меліярацыі вельмі грунтоўны. Шаноўныя меліяратары, ваша работа мае вялікае значэнне для развіцця сельскай гаспадаркі, забеспячэння харчовай бяспекі нашага раёна і краіны ў цэлым. Дзякуючы вашай нястомнай працы і адданасці прафесіі ствараюцца спрыяльныя ўмовы для земляробства і жывёлагадоўлі, павышаецца ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, больш інтэнсіўна асвойваюцца раней не прыдатныя для сельскай гаспадаркі тэрыторыі. Гектары палепшаных земляў уключаны ў гаспадарчую дзейнасць, і ў гэтым ваша заслуга. Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту, новых праектаў і паспяховых вынікаў у іх рэалізацыі.

Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости