Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

30 июня 2025 г.

 

Моладзевы турзлёт. Узнагароджанне пераможцаў

Фіналам трохдзённага спартыўна-забаўляльнага марафона працоўнай моладзі Дзятлаўшчыны стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, якая прайшла на галоўнай сцэне ўрочышча Рыбакі з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Жэлезоўскай.

Вольга Антонаўна павіншавала усіх з Днём моладзі і завяршэннем спартыўнага мерапрыемства:


– Паважаныя сябры, я рада вітаць вас і бачыць вашы ўсмешкі і цудоўны настрой. Спадзяюся, што за гэтыя тры дні вы атрымалі на турзлёце менавіта тое, аб чым марылі цэлы год, а зарад энергіі і бадзёрасці застанецца надоўга. Віншую вас з Днём моладзі, быць маладым – гэта так цудоўна, бо гэта мноства перспектыў, магчымасцяў, самарэалізацыі. Будзьце смелымі, не бойцеся ставіць перад сабой складаныя задачы, дасягайце іх, радуйцеся жыццю, поспехаў вам, энергіі, натхнення.

Лідары ў дзесяці турысцка-спартыўных відах спаборніцтваў размеркаваліся наступным чынам: быт турыста, падняцце гіры, дартс, турысцкая паласа перашкодаў, баі гімнастычнымі шарамі – ААТ “Граніт-Агра”; валейбол, перацягванне каната, мас-рэслінг – КСУП “Хвінявічы”; гульня “гарады” – ТАА “Ізакам”; сплаў на байдарках – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.

Чэмпіёнам моладзевага турысцкага злёту-2025, уладальнікам пераходнага кубка і медалёў стала каманда ААТ “Граніт-Агра”, “серабро” – у ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, “бронзавы” прызёр – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.

Каманда-пераможца прадставіць Дзятлаўшчыну на абласным турзлёце працоўнай моладзі.

Святлана ГРЫШЫНА

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости