Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

27 июня 2025 г.

 

Моладзевы раённы турзлёт стартаваў у Рыбаках

Тыдзень моладзі і студэнцтва на Дзятлаўшчыне завяршаецца раённым турысцкім злётам, прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Ён праходзіць ва ўрочышчы Рыбакі з 27 па 29 чэрвеня. Арганізатарамі турзлёту выступаюць раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, сектар спорту і турызму райвыканкама.

Як заўжды, праграма спаборніцтваў насычаная спартыўнымі і творчымі іспытамі, па выніках якіх будзе вызначаны пераможца. Камандам належыць выпрабаваць свае сілы ў валейболе, “Гарадах”, дартсе, падыманні гіры, перацягванні каната, сплаве на байдарках, мас-рэслінгу і баях шарамі, прайсці турыстычную паласу перашкодаў, паказаць гасціннасць і неардынарнасць у конкурсе “Побыт турыста”.

Урачыстая цырымонія адкрыцця турзлёту прайшла на галоўнай сцэне турысцкай паляны. Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, намеснікі старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская і Вадзім Бялятка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.

Андрэй Садоўскі павіншаваў моладзь раёна з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў яркіх эмоцый, бадзёрасці духу, перамог:

– Мы завяршаем тыдзень моладзі турыстычным злётам. Прыемнай традыцыяй стала збірацца на беразе Маўчадкі, у маляўнічым куточку нашай прыгожай Дзятлаўшчыны, праводзіць такія выдатныя, дружныя спаборніцтвы. Нягледзячы на тое, што сёння “сумнае” надвор’е, я бачу добры настрой удзельнікаў і гэта прыемна. Хачу сказаць словы падзякі кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, якія дазволілі сваім работнікам сёння, у працоўны дзень, паўдзельнічаць і адпачыць на гэтым турыстычным злёце. Жадаю ўсім удачы ў спаборніцтвах, з задавальненнем пабавіць час, згуртавацца, пасябраваць яшчэ больш з іншымі калектывамі.

Таксама Андрэй Уладзіміравіч адрасаваў словы ўдзячнасці арганізатарам мерапрыемства.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымала каманда ААТ “Граніт-Агра”, якая стала пераможцай спаборніцтваў у мінулым годзе.

Сёлета за кубак і прызы моладзевага турысцкага злёту пазмагаюцца 10 каманд: ААТ “Граніт-Агра”, КСУПы “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў, ТАА “Ізакам”, РУП  ЖКГ, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, ААТ “Дварэцкі льнозавод”.

Інфармацыйнае суправаджэнне забяспечвае турыстычны прэс-цэнтр раённай газеты “Перамога”.

Ірына КАМАРОВА

Фота Наталлі АВЯРЧУК

Відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

Па матэрыялах газеты "Перамога"



Вернуться в раздел Новости