Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
Лепшымі на ўборачнай кампаніі-2025 сталі вадзіцелі адразу двух сельгаспрадпрыемстваў раёна – Дзмітрый Маліка з ААТ “Дварэц-Агра” і Міхаіл Нагорны з ААТ “Граніт-Агра”.
Павіншаваў тысячнікаў і ўручыў ім заслужаныя ўзнагароды старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.
– Дзякуй за высокія вынікі на жніве – самым важным сёння ўчастку работы. На такіх працавітых людзях як вы трымаецца ўся краіна, –адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Ураджай сёлета вырасцілі дастойны, а таму тысячны рубеж – гэта толькі пачатак, наперадзе яшчэ шмат работы. Жадаю вам новых высокіх дасягненняў, моцнага здароўя і бадзёрасці духу.

Словы ўдзячнасці і віншавання вадзіцелям адрасаваў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў – дырэктар ААТ “Дварэц-Агра” Дзмітрый Дожын і дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Уладзімір Лашко.








Перадавікі жніва атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі ад кіраўніцтва раёна, а таксама кветкі.
Свой букет Міхаіл Іванавіч паспяшыў уручыць любімай жонцы Вользе Валянцінаўне, якая працуе загадчыцай склада “Круцілавічы”, заўжды перажывае за поспехі мужа і дабрабыт прадпрыемства.
Наталля АВЯРЧУК
Па матэрыялах газеты "Перамога"
Вернуться в раздел Новости