Новости
Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023
У самую гарачую пару медыкі раёна разам з прафсаюзам праверылі, як пачуваюць сябе героі сёлетняга жніва. Выязны ФАП Дзятлаўскай ЦРБ завітаў на поле каля вёскі Разважжа, дзе працуюць камбайнеры і вадзіцелі КСУП “Хвінявічы”.




– Здароўе працаўнікоў жніва на асаблівым кантролі ў прафсаюзнай арганізацыі і кіраўніцтва раёна, – адзначыў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. – Дзякуй адміністрацыі раённай бальніцы, якая пайшла насустрач і ўключыла ў графік выездаў наведванне аб’ектаў жніва.

Памочнік доктара Яна Пякарская прымае пацыентаў у спецыяльным “кабінеце” выязнога ФАПа, мерае ціск, запісвае кардыяграму, правярае лёгкія, абавязкова распытвае пра тое, як адчуваюць сябе хлебаробы, якія прэпараты прымаюць, дае рэкамендацыі.

– Трымаем на кантролі здароўе людзей, занятых на рабоце ў полі. На жнівень запланаваны два выезды ў сельгаспрадпрыемствы. Праводзім комплексны агляд, калі ёсць неабходнасць, робім забор аналізаў і назначаем лекі.

– Як хлебаробам зберагаць сваё здароўе?
– Работа на жніве мяркуе павышаныя фізічныя нагрузкі і тэмпературы. Таму найперш важна захоўваць рэжым піцця і добрага харчавання. І не забываць на ўсялякі выпадак вазіць з сабой аптэчку хуткай дапамогі.





Механізатар Іван Ташлыкоў на здароўе не скардзіцца, аднак не быў супраць прайсці абследаванне.

– Самаадчуванне добрае, настрой выдатны. Але вельмі прыемна, што пра нас клапоцяцца. У мяне праверылі ціск, паслухалі, сказалі, што ўсё ў норме для майго ўзросту.
– Як сочыце за сваім здароўем?
– Кожны дзень фізічныя нагрузкі без адрыву ад жніва: раніцай іду на працу паўтара кіламетра, пакуль рыхтую тэхніку, даводзіцца паскакаць і папрацаваць рукамі. Ды і ў час работы не асабліва заседзішся ў кабіне. Усе рэкамендацыі медыкаў нам дапамагае выконваць наша агранізацыя, якая забяспечвае пітной вадой, гарачым харчаваннем, спецадзеннем.
Наталля АВЯРЧУК
Па матэрыялах газеты "Перамога"
Вернуться в раздел Новости