Дятловская районная профсоюзная организация Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.


Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2023

14 октября 2025 г.

Мама – першае слова на ўсё жыццё

Да самага кранальнага і аднаго з самых значных святаў у календары нашай краіны – Дня маці – была прымеркавана сустрэча старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага і кіраўніцтва раёна з выдатнымі матулямі Дзятлаўшчыны, якая адбылася ў актавай зале сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.


Кветкі, песні, шчырыя віншаванні, усмешкі – усё ў гэты дзень было для цудоўных жанчын. Па-дамашняму цёплую і ўтульную атмасферу стварылі арганізатары сустрэчы і артысты раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Пакінуўшы на некаторы час усе свае справы і клопаты, матулі акунуліся ў сапраўднае свята, змаглі яшчэ мацней адчуць, наколькі важная іх місія ў жыцці – быць мамай.

Андрэй Садоўскі звярнуўся да жанчын Дзятлаўшчыны са словамі віншавання:

– Шаноўныя матулі, дарагія жанчыны, прыміце віншаванні з самымі цудоўнымі асеннімі святамі – Днём маці і святам Пакрову Прасвятой Багародзіцы. Гэта адметная дата дазваляе зразумець вялікую місію жанчыны, якая звязана з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Менавіта вам, матулям, даверана самае важнае: будучыня нашай краіны. Сёння ў гэтай зале сабраліся жанчыны-працаўніцы, якія не толькі сваёй працай памнажаюць матэрыяльныя здабыткі раёна, але і выхоўваюць дзяцей. Колькі б гадоў ні было кожнаму з нас, у гэты дзень мы віншуем сваіх матуляў, бо яны для нас самыя лепшыя. Асаблівыя словы хачу выказаць шматдзетным мамам, маці-гераіням, адзначаным Ордэнам маці, якіх у нашым раёне 52. Дзякую мамам, якія ўзялі на сябе працу выхавання дзяцей у прыёмных сем’ях. Ад душы жадаю, каб усе надзеі, якія вы ўскладваеце на сваіх дзяцей, абавязкова збыліся. Каб дзеці пастаянна радавалі вас сваёй увагай. Міру вам, дабрабыту, любові.

На памяць аб сустрэчы і з нагоды свята кожная госця мерапрыемства атрымала ад старшыні райвыканкама прыгожую кветкавую кампазіцыю.


Да віншаванняў далучылася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай      арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель:


– Ёсць у свеце адна важная прафесія, у якой няма выхадных, зарплаты, водпуску, якая патрабуе бязмежнага цярпення, самааддачы, вялікага любячага сэрца. Гэта прафесія – мама. Для нацыі, нашага грамадства Дзень маці выконвае важную ролю, бо ўвасабляе ў сабе асноўныя і вечныя каштоўнасці – сям’ю, любоў, клопат. Сёння ў гэтай зале я хачу сказаць вялікі дзякуй вам, паважаныя матулі. Кожная з вас дасягнула ў жыцці сваіх вышыняў у сям’і, працоўнай дзейнасці. Жадаю вам здароўя, міру ў душы і ва ўсім свеце, любові і клопату ад блізкіх людзей і гонару за дзяцей.

– Самае высокае прызванне кожнай жанчыны – быць мамай. Шчыра віншую вас са святам, жадаю цяпла і ўтульнасці ў кожным доме, здароўя вашым блізкім, любові і ўдзячнасці ад іх. Жадаю вам заўжды ганарыцца сваім статусам мамы і вашымі дзецьмі, – пажадаў матулям старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Зычанні дабра, шчасця, эмацыянальнага дабрабыту і радаснага мацярынства адрасавала старшыня Дзятлаўскага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская. Яна выказала асаблівыя словы ўдзячнасці прыёмным матулям, у вялікім сэрцы якіх знайшлося месца для многіх дзяцей.

Салодкія пачастункі для свята былі прадастаўлены раённымі арганізацыямі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “БРСМ”, прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу, адукацыі і навукі. На працягу ўсяго свята дарылі радасць, усмешкі і музычныя сюрпрызы матулям вядучая Наталля Маліноўская, артысты раёна, навучэнцы школы.

Наталля АВЯРЧУК



Вернуться в раздел Новости